практыцы́зм, -у, м.

Дзелавы падыход, практычныя адносіны да чаго-н.

Гаспадарчы п.

Вузкі п. (які пагарджае тэорыяй або інтарэсамі агульнай справы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праме́жак, -жку, мн. -жкі, -жкаў, м.

Прастора або час, якія раздзяляюць што-н.

П. паміж дзвярамі і ложкам.

П. пяць гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пратаргава́цца, -гу́юся, -гу́ешся, -гу́ецца; -гу́йся; зак. (разм.).

1. Панесці страты або разарыцца пры няўдалым гандлі.

2. Правесці які-н. час таргуючыся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мур, -а і -у, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. -а. Мураваны будынак.

2. -у. Цагляная або каменная сцяна вакол чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́ры, -аў.

Насціл з дошак, прызначаны для спання, які знаходзіцца на пэўнай вышыні над падлогай або зямлёй.

Турэмныя н.

Двух’ярусныя н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настая́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Кіраўнік праваслаўнага або каталіцкага мужчынскага манастыра; ігумен; абат.

2. Старшы святар у праваслаўнай царкве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натапі́ць, -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., чаго.

Растапіць або вытапіць у якой-н. колькасці.

Н. масла.

|| незак. нато́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́ўка², -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -ко́вак, ж. (спец.).

Загатоўка, апрацаваны каваннем або штампаваннем кавалак металу.

|| прым. пако́вачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пампава́ць, -пу́ю, -пу́еш; -пу́е; -пу́й; незак., што.

Падаваць у што-н. або выцягваць, здабываць помпай.

П. ваду.

|| наз. пампава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., каго-што.

Гонячы, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. кароў з пашы.