Нахра́пнік ’зацяжны дождж’ (Ян.). Тлумачыцца, як пераноснае ўжыванне, відаць, ад нахрапнік ’нахабнік’: Вот ужэ дождж, такі нахрапнік, погноіць усе (там жа, 212), параўн. рус. нахрапник ’бессаромны чалавек, нахабнік’; аднак не выключана, што ў аснове дзеяслоў накра́пваць ’патроху капаць’, ад кра́паць ’капаць, імжэць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няхо́ха (нехоха) ’чалавек, абыякавы да ўсяго’ (Ян.). Няясна, магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад не хацець, параўн. ілюстрацыю да слова: «ён у нас нехоха такі, не хоча нічога делаць» (там жа); паралель: даха ’тое, што дае’: Бацькава рука не браха, а даха (ТС, пад рука).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капэ́лія, капэля ’гурт, вялікая кампанія (неадабральна)’ (Бяльк., Бір. Дзярж.). Першапачаткова ’група музыкантаў’ (параўн. капэля) з польск. kapela ў тым жа значэнні ад ранейшага ’група музыкантаў, якая выступала ў капліцы’ (Слаўскі, 2, 52–53). Польск. kapela, ням. Kapelle, с.-лац. caplela (гл. капэля).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ке́знуцца ’капрызіце, непакоіцца’ (Сл. паўн.-зах.). Лексічнае пранікненне з балт. Параўн. літ. kelzołis, keiziotis ’валтузіцца, кідацца’ (там жа, 456). Балтыйскае паходжанне пацвярджаецца таксама геаграфіяй беларускага слова. Параўн. яшчэ кезам (гл.) у фразе «кезам прайшла калʼа нас, нʼичога пʼе сказала» (Сцяшк. Сл., 208).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нагонка ’ўшчуванне’: Дырэктар прыдзе, нагонку дасць (Крапіва). Наўрад ці звязана з польск. nagonka, naganka ’загон жывёл пад стрэлы паляўнічых, што сядзяць у засадзе’, хутчэй самастойнае ўтварэнне ад гнаць, параўн. наганяць ’насварыцца’ (Нас.), нагонка ’прыгон жывёлы на рынак’, ’даганянне’ і ’строгая вымова’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́мша ’кульгавы, крываногі чалавек’ (Сл. паўн.-зах.). Балтызм. Параўн. літ. klethšinli ’цяжка хадзіць’ (там жа, 487). Калі лічыць, што гэта лексема ўзнікла на аснове словаўтваральнай мадэлі на ‑ša (параўн. літ. rimša < rimti), то хутчэй клямша да літ. klimbćioli ’кульгаць’ (гл. Фрэнкель, 271).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́пчык 1 ’хвасцец’ (Мат. Гом.). Да капец (гл.).

Ко́пчык 2 ’пограб’ (Мат. Гом.). Да капец (гл.).

Ко́пчык 3 ’яечня’ (Мат. Гом.). З ілюстрацыі (там жа, 242): «Есць яечня разбалтана, а есць копчык» відаць, што гаворка ідзе аб яечні, якая мае форму невялікага капца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́мны ’горды’ (Нас., Байк. і Некр.). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. dumny ’горды’ (аб паходжанні польск. слоў гл. Брукнер, 103; Слаўскі, 1, 179). Параўн. ду́ма 2 (гл.). Гл. яшчэ Слаўскі, там жа; Трубачоў, Эт. сл., 5, 154–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патыне́ць ’патлець, патрухнуць’ (Юрч.). Да тынець ’тлець, прэць’ (там жа), якое, відаць, з’яўляецца балтызмам. Параўн. літ. truneti ’трухлець, гніць, раскладацца’, лат. trunėt ’тлець’. Хаця семантыка бездакорная, сумненне выклікае ‑г‑ у аснове. У такім выпадку больш блізкім будзе літ. tūnoti ’ляжаць схаваным, схаваўшыся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́тэр, ст.-бел. патеръ ’духоўны айцец’ (XVI ст.) запазычана са ст.-польск. pater, якое з лац. pater ’бацька’ (Булыка, Лекс. запазыч., 173). Сюды ж ст.-бел. патерица ’посах архірэя’ (XVII ст.), якое праз ц.-слав. са с.-грэч. πατερικόν (Булыка, там жа, 183).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)