Сечаво́ ‘крэсіва’ (рас., Шатал.; сен., лёзн., рас., ЛА, 4), січаво́ ‘кусок жалеза для высякання агню’ (Касп.), ст.-бел. сечиво ‘сякера’ (Бел.-рус. ізал.); параўн. балг. сечи́во, сечиво́, серб.-харв. сје̏чи̑во ‘молат’, сюды ж ст.-рус., ц.-слав. сѣчиво. Трубачоў (Ремесл. терм., 151) узнаўляе праславянскае *šečivo ‘тое, чым сякуць, сякера’ ад асновы *sěk‑ (гл. сячы) з суф. ‑ivo. Беларускае слова, відаць, не працяг праславянскага стану, а самастойнае ўтварэнне ад сячы з суф. ‑ыва па тыпу крэсіва (гл.) з пераносам націску на канчатак і ўзнаўленнем этымалагічнага о. Аб суф. гл. яшчэ Сцяцко, Афікс. наз., 34.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ску́ра ‘верхняе покрыва цела чалавека і жывёлы’, ‘вырабленая шкура жывёлы’ (Нас., ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Касп., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3). Ва ўсходнеславянскіх помніках скура з’яўляецца пасля XVI ст., да XV ст. — ст.-бел. скора (Ст.-бел. лексікон). З прычыны наяўнасці ‑у‑ лічыцца запазычаннем з польск. skóra (Карскі, Белорусы, 146; Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 56), таксама як чэш. дыял. skura і рус. шкура (Махэк₂, 547; Фасмер, 4, 451). Польскае слова, як і формы з каранёвым ‑о‑ (гл. скорка) працягваюць прасл. *skora, вытворнае ад і.-е. *(s)ker‑ ‘рэзаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́фіць ‘папасці, пацэліць’: цѣливъ въ ворону, а трафивъ в корову (Нас.), ‘патрапіць, знайсці’ (Сл. ПЗБ), ‘здагадацца, скеміць’ (Сцяшк. Сл., Шпіл.), ‘дайсці’: трафив да адной гари (Кітаб Луцкевіча), ‘прылажвацца, дагаджаць’ (Мал.; капыл., Жыв. сл.), тра́фіцца ‘здарыцца’ (Нас., Ляц.), сюды ж патра́фіць ‘трапіць; адгадаць’ (Шпіл.), траф ‘меткі ўдар’ (Нас.), ст.-бел. трафити, трапити, трахвити ‘пацэліць, натрапіць, змагчы, здарыцца’ (ГСБМ), трафитися ‘здарыцца, адбыцца’ (Ст.-бел. лексікон). Са ст.-польск. trafić, trapić < с.-в.-ням. trëffen ‘трапляць’, ‘сустрэць, наткнуцца на каго-небудзь’, ‘дасягаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 189; Борысь, 639; Вінцэнц; ЕСУМ, 5, 622). Гл. трапіць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тры́дзесяць ‘многа, няпэўная колькасць’: трыдзесяць ран (БНТ, Зам.), ст.-бел. тридесятъ, тридесять, тридесеть ‘трыццаць’ (1431 г., ГСБМ), сюды ж тры‑дзесяты: у тры‑дзісятум царстве ‘ў вельмі далёкай краіне’ (маз., Сержп. Прык. і прым.), ст.-бел. тридесятый ‘трыццаты’ (ГСБМ). Захаваная несцягненая форма лічэбніка трыццаць (гл.), параўн. балг. три́десет, макед. триесет, серб. трѝдесет, славен. trîdeset, на думку Анікіна (Новое в рус. этим., 237), узыходзіць да прасл. *trьje desęte ‘трыццаць’, рана замененага формай *tri desęti ‘тс’, параўн. літ. trisdešimt, лат. trîsdešimit, літаральна ‘тры дзясятай Паводле Лукіновай (Числ., 64), падтрыманая аналогіяй да трыдзевяць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плебе́й ’чалавек ніжэйшага саслоўя (у Рыме), чалавек не арыстакратычнага паходжання’ (ТСБМ), ст.-бел. плебей, плебеусъ, плебеушъ (XVII ст.) запазычаны са ст.-польск. plebejusz, plebejus, якія з лац. plēbēius ’простанародны, просты, беспародны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 26).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́езд ’цягнік’, ’шэраг павозак’ (ТСБМ), ’цягнік’ (вільн., Сл. ПЗБ), по́язд ’цягнік’ (кам., Жыв. НС), ст.-бел. поезд ’паездка, ад’езд’ (Сл. Скар.). Укр. по́їзд ’цягнік; шэраг павозак’, рус. по́езд ’тс’, польск. pojazd ’транспартны сродак’, гл. паязд.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ўзаць, по́ўзць ’паўзці’ (Нас., Касп., ТС, Бяльк.), ’качацца на зямлі (пра карову)’, ’доўга, позна бадзяцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. ползати. Сюды ж по́ўзанка ’спадніца, якую апранаюць, калі капаюць бульбу’ (Сцяшк. Сл.). Ітэратыў да паўзці́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прад, прада — прыназоўнік і прыстаўка. З ц.-слав., ст.-слав. прѣдъ (параўн. спрадвечна бел. перад, рус., укр. перед) < прасл. *perdъ, якое з per (гл. пра) і ўзмацняльнай часціцы ‑dъ (гл. над, под) (ESSJ, 1, 173).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прызво́ліцца ’прызнацца’ (астрав., Сл. ПЗБ). Магчыма, звязана са ст.-бел. призволити ’дазволіць’, укр. призво́лити ’выявіць ласку, міласць; даць дазвол, згоду на што-небудзь’, што можа сведчыць на карысць уласнага развіцця на ўсх.-слав. моўнай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыспалі́ты (прыспалі́тый) ’скупы’ (Бяльк.). Відаць, з працпалі́ты ’хітры’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.), што ад ст.-бел. посполитый (гл. паспаліты) з польск. pospolity ’звычайны’ з заменай прыстаўкі, аднак змену ў семантыцы цяжка вытлумачыць. Далей гл. паспо́л.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)