папамясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., што і чаго.
Разм. Мясіць доўга, неаднаразова; памясіць многа чаго‑н. Папамясіць цеста. □ Яшчэ зімою, як замерзне [грэбля], ці ўлетку, калі спёка, сюды-туды, можна па ёй перабрацца на другі бок. Але восенню і вясною... Ого! Тут папамесім гразі. Каліна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параз’язджа́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Раз’ехацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Аўчароў прыехала некалькі, але разам яны не асталіся, а параз’язджаліся па маёнтках. Чорны. Штаны-ватнікі зіму служылі, яшчэ зіму паслужаць, вага ані нідзе не параз’язджалася і ў кучу не пазбівалася. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суправаджа́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад суправаджаць.
2. у знач. наз. суправаджа́ючы, ‑ага, м. Той, хто суправаджае каго‑, што‑н. з мэтай аховы, канваіравання або як праваднік. Камандзір злучэння прапанаваў яму суправаджаючых да Бярэзіны, але Валодзя адмовіўся. Федасеенка.
3. Дзеепрысл. незак. ад суправаджаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сэ́нсавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да сэнсу (у 1 знач.), звязаны з унутраным зместам, значэннем чаго‑н. Сэнсавыя адценні. Сэнсавая характарыстыка слова. □ Але новая сцэна — пераход Хартановічам і Міхалковічам граніцы,.. — нам здаецца лішняй. Яна толькі замаруджвае дзеянне, сэнсавая нагрузка яе вельмі нязначная. Кудраўцаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хааты́чны, ‑ая, ‑ае.
Бязладны, пазбаўлены парадку, паслядоўнасці, арганізаванасці. На шырокіх прасторах зямлі бурліць вір змагання, жорсткага, бязлітаснага, але не бязладнага і хаатычнага, а змагання, падпарадкаванага акрэсленаму закону. Колас. На гэты раз на экране ўзніклі хаатычныя хвалі, якія, здавалася, вось-вось набудуць нейкі пэўны выгляд. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хітрава́ты, ‑ая, ‑ае.
Трохі хітры. Вычыха хітраватая, але часам залішне меле языком і можа выбалбатаць тое, пра што думае. Кулакоўскі. // Які выражае пэўную хітрасць або сведчыць пра яе. [Ячны] падміргнуў мне, нібы змоўшчык, хітраватым вокам. Брыль. Невясёлы, прытомлены твар кранула мілая Ганне змоўніцкая, хітраватая ўсмешка. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ця́млівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Кемлівы, разумны, здагадлівы. Сам д’ябал, каб быў ён адно на свеце, не разабраў бы, што рабілася ў Рыгоравай хаце. Не толькі Сымон Мікуць і Ладымер Стальмаховіч, але і гэтакі цямлівы чалавек, як Радзівон Бабака, пацепаў адно плячыма, мяркуючы пра гэта. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ншавы, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да чыншу. Чыншавы падатак. □ Пан Адам Выбіцкі яшчэ шэсць год назад ледзь не паміраў з голаду разам з бацькамі. Быў ён з чыншавай шляхты, жыў, як большасць такіх, земляробствам. Але стаў на гаспадарку ў няшчасны час. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ястрабо́к 1, ‑бка, м.
1. Памянш. да ястраб.
2. Разм. Савецкі самалёт-знішчальнік. Росцік яшчэ доўга ўглядаўся ў неба, але яму так і не давялося больш убачыць маленькага савецкага ястрабка. «Маладосць».
ястрабо́к 2, ‑бку, м.
Шматгадовая травяністая расліна сямейства складанакветных. Ястрабок лугавы. Ястрабок парасоністы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Кнува́ць ’ныць, плакаць’ (Бяльк.). Хоць семантычна да волі далёкае, але усё ж такі звязана з укр. кнувати ’задумваць нешта злачыннае’. Апошняе разглядаецца як запазычанне з польск. knować ’тс’ (ЕСУМ, 2, 474). Разыходжанні ў значэнні можна вытлумачыць семантычнымі працэсамі Параўн. кнуваць ’ныць, плакаць’ (^скардзіцца, паклёпнічаць’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)