падасыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Дасыпаць да якога‑н. узроўню ўсё, многае. Падасыпаць мяшкі збожжам. // Дасыпаць нейкую колькасць чаго‑н. ва ўсё, многае. Падасыпаць жыта ў засекі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тка́цтва, ‑а, н.

Выраб тканіны з пражы; галіна тэкстыльнай прамысловасць звязаная з вырабам тканін. // Майстэрства, тэхніка вырабу тканін. Ганне Красных ва ўмовах новага прадпрыемства давялося .. вучыць майстэрству ткацтва іншых. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узру́шанасць, ‑і, ж.

Стан узрушанага; усхваляванасць; трывога. Дзяўчына зусім супакоілася, нервовая ўзрушанасць зусім прайшла. Маўр. Панавала бадзёрая ўзрушанасць — ва ўсіх толькі і было размоў, што пра Мінск, пра штурм... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Паблажліва, нястрога адносіцца да каго‑, чаго‑н.; патураць каму‑, чаму‑н. Баранок як быццам ва ўсім згаджаўся з Сомікам, патакаў яму. Крапіва. Але бацьку, які заўжды шанаваў, песціў яе і патакаў ёй ва ўсім, яна ў гэты момант не падабалася. Хадкевіч. [Аграном:] — Сардэчна дзякую вам за давер’е, за пашану, Але дамовімся адразу грамадой, Калі рабіць на полі, дык рабіць з душой, Я абібокам патакаць не стану. Валасевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ласка́тельство ср., уст. падлі́зніцтва, -ва ср.; ліслі́васць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лека́рство ляка́рства, -ва ср., ле́кі, род. ле́каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ерунда́ ж., разг. глу́пства, -ва ср.; лухта́, -ты́ ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злоязы́чие ср., уст. злоязы́чнасць, -ці ж., плятка́рства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дели́мое сущ., мат. дзялі́мае, -мага ср., дзе́ліва, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́рство в разн. знач. па́нства, -ва ср., мн. нет;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)