пря́мо нареч.

1. пра́ма; (ровно) ро́ўна; (в прямом направлении) про́ста;

иди́те пря́мо на ту берёзу ідзі́це про́ста на ту́ю бяро́зу;

держа́ться пря́мо трыма́цца пра́ма (ро́ўна);

2. (непосредственно) про́ста, непасрэ́дна; (сразу) адра́зу;

начнём пря́мо с де́ла пачнём про́ста (адра́зу) са спра́вы;

3. (откровенно) про́ста, адкры́та, шчы́ра;

бу́дем говори́ть пря́мо бу́дзем гавары́ць про́ста (адкры́та, шчы́ра);

смотре́ть пря́мо в глаза́ кому́-л. глядзе́ць про́ста (адкры́та) у во́чы каму́е́будзь;

4. (в знач. усилительного слова: истинно, подлинно, действительно) про́ста, про́ста-такі́;

он пря́мо геро́й ён про́ста геро́й;

пря́мо необходи́мо э́то сде́лать про́ста (про́ста-такі́) трэ́ба гэ́та зрабі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нязжа́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Які застаўся на корані (пра злакавыя расліны). У лагчынах з поля — яно было справа — на шашу пасля цяпла дыхнуў рэдзенькі, халодны вецер, прынёс пах нязжатага ячменю і сухога сена. Пташнікаў.

2. Такі, на якім засталіся на корані злакавыя расліны. Пералівы жоўта-зялёнага колеру дрыжалі над нязжатым полем. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нячу́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што не робіць шуму; якога не чуваць зусім; вельмі ціхі. Ішлі.. [пагранічнікі] у тую ноч, як заўсёды, па ўсіх правілах службы — самі нябачныя і нячутныя, аднак, бачачы і чуючы ўсё. Брыль. Каб не заснуць, [Ігнат] зноў падняўся і паціху, нячутнымі крокамі, доўга хадзіў па вагоне з канца ў канец. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́це, часціца.

1. Тое, што і на ​2 (у 1 знач.), толькі пры ветлівым звароце або звароце да многіх. [Карэспандэнт:] — Вось наце, прачытайце, я напісаў апавяданне. Сабаленка. [Родны:] Наце вам і мае гранаты. Бывайце, таварыш лейтэнант! Крапіва.

2. Ужываецца пры выказванні здзіўлення, гневу і пад. Наце ж вам, такое здарэнне ў такі позні час!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недарава́льна, прысл.

1. Прысл. да недаравальны. Касцянок балюча перажываў.. прастой у такі час, калі калгасы зоны зноў, як і ў мінулым годзе, недаравальна зацягвалі сяўбу жыта. Шамякін.

2. у знач. вык. Не заслугоўвае прабачэння. [Чарняхоўскі:] — Вам даверылі важнейшую справу — разведку, лёс тысяч людзей, а вы, відаць, дастаткова не цэніце гэта... Разведчыку гэта недаравальна... Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прастакава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Прастадушны, няхітры. [Лёня] мне спачатку здаўся сціплым, нават па-сялянску трошкі прастакаватым. Сабаленка. // Недалёкі, наіўны. [Максім:] — Прызнацца, .. [Яшка] і мне не падабаецца. Не ведаю нават чаму. Хоць вельмі і ліпне да мяне, такі ахвочы на паслугі. Наконт жа сувязі з паліцыяй і дэфензівай — наўрад ці ён здатны. Вельмі нейкі прастакаваты. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасту́джаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прастудзіць.

2. у знач. прым. Хворы ад прастуды. У класе запанавала напружаная цішыня — стала чуваць, як у прастуджанага Паўла Баранца хрыпіць у грудзях. Шамякін.

3. у знач. прым. Такі, які бывае пры прастудзе. — Дарогу трэба перакрыць на суткі, — сіпатым, прастуджаным голасам гаварыў капітан. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

багаты́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да багатыра (у 2 знач.). Багатырскі эпас. // Уласцівы багатыру. Багатырская сіла. // Такі, як у багатыра. — Вы ж бачыце, сіл у мяне — на дваіх. — І нібы жадаючы пацвердзіць свае словы, .. [Рыбкін] распрастаў шырокія багатырскія плечы. Гамолка. Тарас Іванавіч кінуў спяваць, заліўшыся багатырскім смехам. Колас.

•••

Багатырскі сон гл. сон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паясні́ца, ‑ы, ж.

1. Частка спіны крыху ніжэй пояса, таліі. Да абеду накапалі пяць скрынь [бульбы]. Ныла паясніца, спіна. Навуменка.

2. Паласа тканіны, якая прышываецца да верхняй часткі спадніцы, штаноў. Збянтэжаны Міхалка тузануў угару за паясніцу штаны і павярнуўся .. выйсці. Чорны. Рыгор таксама намачаўся [мачанкі]. Добра такі намачаўся, аж паясніца ўелася ў жывот. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бязлю́дны, ‑ая, ‑ае.

Ненаселены або маланаселены. Толькі свае песні спявае.. [лясны жаваранак] у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек, і мала хто чуе іх. Колас. // Такі, дзе не відаць або няма ў дадзены момант людзей. Сяргей пакрочыў у бок калгаснага двара пакуль што яшчэ бязлюднай вуліцай. Шахавец. Бязлюдная лясная дарога была зусім ціхая. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)