пераадо́льны, -ая, -ае.

Такі, які можна пераадолець.

Лёгка пераадольная перашкода.

|| наз. пераадо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычапны́, -а́я, -о́е.

Такі, які рухаецца як прычэп.

П. вагон (у трамвая). П. агрэгат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

усе́чаны, -ая, -ае.

У матэматыцы: такі, у якога верхняя частка адсечана плоскасцю.

У. конус.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аналагі́чны, -ая, -ае.

Падобны, такі ж; заснаваны на аналогіі.

А. выпадак.

|| наз. аналагі́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

безадкла́дны, -ая, -ае.

Такі, выкананне якога не церпіць адкладу.

Безадкладная справа.

|| наз. безадкла́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зыхо́дны, -ая, -ае.

Такі, з якога пачынаецца што-н.; пачатковы.

Зыходная пазіцыя.

Зыходны пункт гледжання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абра́злівы, -ая, -ае.

Такі, які нясе ў сабе абразу.

Абразлівыя словы.

|| наз. абра́злівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ды², часц. узмацн.

Ужыв. ў пачатку сказа для ўзмацнення выразнасці выказвання.

Ды хто ты такі?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

неаддзе́льны, -ая, -ае.

Такі, якога нельга аддзяліць ад другога.

Неаддзельныя паняцці.

|| наз. неаддзе́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

непрадба́чаны, -ая, -ае.

Такі, якога нельга было прадбачаць; нечаканы.

Н. выпадак.

|| наз. непрадба́чанасць, -і, ж.