узмакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў мокрым (звычайна ад поту). Іван з Аляксеем ледзь паспявалі за .. [Сітай], моўчкі сапучы і выціраючы хусцінкамі ўзмакрэлыя твары. Б. Стральцоў. Пот засланяў вочы Змітраку, сцякаў з твару, .. да цела прыліпала ўзмакрэлая майка, хоць выціскай яе. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цалі́ннік, ‑а, м.

Той, хто асвойвае цалінныя землі; жыхар цаліны (у 1 знач.). Пакуль на поле не выехалі, прараб стараўся выкарыстаць кожнага цалінніка на будоўлі. Пальчэўскі. — Адсюль вось, — паказаў Іван Іванавіч рукой, — новая вуліца пойдзе... Як мы яе, цаліннікі, назавём? Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пілі́паўка ’пост перад Калядамі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк.; іван., Жыв. НС). Укр. пили́півка, рус. фили́повка < Филиппов пост ’тс’. Ад імя св. Філіпа, якое ўзыходзіць да ст.-грэч. φίλ‑ιππος ’аматар коней і язды конна’. Пост у праваслаўных пачынаецца пасля дня св. Піліпа — 27 лістапада.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

заху́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Шчыльна абхінуцца, укрыцца чым‑н. Захутацца ў кажух. □ Іван адразу лёг, захутаўся з галавой і пачаў думаць. Чарнышэвіч. // перан. Абвалачыся (хмарамі, дымам і пад.). Сонца зноў захуталася ў хмары, і ясны дзень адразу змяніўся шэрымі непрыветлівымі прыцемкамі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэпута́цыя, ‑і, ж.

Грамадская думка, якая склалася пра каго‑, што‑н. Палагея (так звалі ўдаву) мела не зусім чыстую рэпутацыю і, апрача таго, славілася сваёй сварлівасцю. Шамякін. Іван ванька рэпутацыю школы падтрымаў, затое Алесік Грылюк псуе ўсю справу. Колас.

•••

Падмачыць рэпутацыю гл. падмачыць.

[Фр. réputation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Напалохаўшы, разагнаць у розныя бакі. Відаць, валтузня з ляшчом распудзіла рыбу, і Косціку зноў прыйшлося сядзець без занятку доўгі час. Ляўданскі. — Без лодкі мы тут не дадзім рады, — апаў духам Іван. — Распудзім толькі баброў... Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак., каго-што.

1. Грызучы, перакусіць надвае, падзяліць на часткі. Завязаўшы на нітцы вузельчык, Іван перагрызае яе вострымі беласнежнымі зубамі. Лынькоў.

2. Пагрызці ўсё, многае.

•••

Горла перагрызці — жорстка, бязлітасна расправіцца з кім‑н. у парыве злосці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Танкано́жка1 ’смаржок звычайны’ (бераст., ЛА, 1), ’смаржок стажкаваты’ (бераст., ЛА, 1), ’апенька несапраўдная’ (іван., Расл. св.), танкано́жкі ’смаржкі’ (бераст., Расл. св.). Гл. папярэдняе слова, параўн. сухано́жкі ’апенькі несапраўдныя’ (Скарбы).

Танкано́жка2 ’сараканожка’ (смарг. Жыв. св.; петрык., ЛА, 1). Аналагічна да папярэдніх слоў (гл.), параўн. станога, станог, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кру́пнік 1, ‑у, м.

Крупяны суп; крупеня. Ужо з’елі верашчаку, яе месца заняў на стале забелены прасяны крупнік. Гурскі.

кру́пнік 2, ‑у, м.

Хмельны мядовы напітак, пашыраны раней на Беларусі. — Добра, — сказаў тоўсты Іван і закругленым рухам разліў па чарках крупнік. — Карты на стол. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асушы́ць, асушу, асушыш, асушыць; зак., што.

1. Зрабіць сухім, адвёўшы лішак вады. Асушыць балота.

2. Выпіць тое, што змяшчаецца, знаходзіцца ў чым‑н. Іван Антонавіч.. схапіў конаўку з вадой і асушыў яе да дна. Асіпенка.

•••

Асушыць вочы — перастаць плакаць.

Асушыць слёзы каму — суцешыць каго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)