шыракава́ты, ‑ая, ‑ае.

Зашырокі, некалькі шырокі. Плацце крыху шыракаватае, відаць, гаспадыня некалі была таўсцейшая. Асіпенка. Дзед Талаш расчуліўся.. Куртаты, шыракаваты на канцы і трохі задзёрысты нос яго падняўся ўгору і апусціўся ўніз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ава́л, ‑а, м.

Фігура, утвораная замкнутай крывой, якая нагадвае форму падоўжанага разрэзу яйца. Шырокі лоб і авал твару з вастраватым падбародкам казалі за тое, што Іван Тадорык, як відаць, чалавек з выдатнымі здольнясцямі. Колас.

[Фр. ovale.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́тхласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і стан затхлага. Затхласць падвальнага паветра.

2. Затхлы, гнілы пах. Павеяла затхласцю.

3. перан. Закаснеласць, руціннасць. Шырокі не пераставаў у значна павышаным тоне расказваць аб затхласці местачковага жыцця. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляж, ‑а, м.

Пясчаны або жвірысты бераг ракі, мора ці возера, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону. Крыху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. В. Вольскі.

[Фр. plage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пустацва́н ’шавецкія абцугі’ (Скарбы). Запазычанне з рамесніцкай тэрміналогіі нямецкай мовы (з ідыш?); канец слова прыпамінае ням. Zwang ’прыцягненне, прыціск’, што адпавядае прызначэнню (“скуру нацягвалі, бо ў яго захват шырокі”, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абстрэ́л, ‑у, м.

1. Стрэльба па якой‑н. цэлі. Артылерыйскі абстрэл. □ Тым часам партызанам удалося неяк шчасліва выскачыць з-пад абстрэлу. Карпюк.

2. Спец. Зона, якая абстрэльваецца. Шырокі абстрэл.

•••

Узяць (браць) пад абстрэл гл. узяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распасце́рціся, -стру́ся, -стрэ́шся, -стрэ́цца; -стро́мся, -страце́ся, -стру́цца; распасцёрся, -сце́рлася; -стры́ся; зак.

1. Легчы або паваліцца, шырока расхінуўшы рукі, ногі.

Ранены распасцёрся на зямлі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заняць сабой шырокі абшар, вялікую прастору.

Над зямлёй распасцёрся купал неба.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Пашырыць сферу свайго дзеяння, уплыву.

Дзейнасць мясцовых эколагаў распасцерлася на суседнія раёны.

|| незак. распасціра́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шыракано́сы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае шырокі нос. Было смешна глядзець на адзеравянелы шыраканосы твар Яўмена і па-блазенску невінаватыя вочы ката. Асіпенка.

2. Разм. З шырокім носам, наском. Шыраканосыя чаравікі.

•••

Шыраканосыя малпы — назва групы прыматаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядва́бны, ‑ая, ‑ае.

Уст. і паэт. Шаўковы. Астаўся ў памяці трошкі прыспушчаны з галавы чорны, шырокі, здаецца, аксамітны, а можа ядвабны шалік. «Маладосць». Заграбае пракосы дзяўчына... Сонца кос яе пасмы залоціць, Яны ззяюць красою ядвабнай. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гапашы́ць ’трапаць лён’ (Сцяшк. МГ). Няяснае слова. Магчыма, звязана з дзеясловам *pachati. Параўн. вельмі шырокі дыяпазон значэнняў, напр., у рус. паха́ть (гл. у Даля), уключаючы ’рэзаць, крышыць і да т. п.’ (пахать хлеб, мясо).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)