Расхаля́піць ’шырока расчыніць (дзверы, вароты, акно)’ (Варл.). Вакалізаваны варыянт да хля́паць (гл.), параўн. гукаперайманне хляп (пра рэзкае расчыненне ці закрыццё дзвярэй, варот і інш.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бало́цісты, ‑ая, ‑ае.
1. Багаты на балоты. Балоцісты край.
2. Забалочаны, багністы. Вясной.. [рэкі] выходзілі з берагоў, шырока разліваліся па нізінах, паглынаючы шматлікія рачулкі, раўчукі і лясныя азёры, затапляючы ўсё навакол, ператвараючы балоцістую мясцовасць у суцэльны водны прастор. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабве́ржны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які немагчыма абвергнуць; бясспрэчны. Неабвержныя факты пераканаўча сведчаць аб тым, што ў нас сапраўды шырока прыцягнуты жанчыны да кіравання дзяржавай. Лушчыцкі. Тэзісы абароны былі няўмольныя і неабвержныя. Машара. Наш час — суровая і неабвержная рэальнасць. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стае́нны, ‑ая, ‑ае.
Які прызначаны для выезду, на якім не працуюць (пра каня). Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней. Гартны. Стаенны прыгажун захроп, шырока растапырыўшы ноздры, павёў вушамі і пачаў грабці нагою зямлю. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́шыўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вышываць — вышыць; вышыванне (у 1 знач.).
2. Р мн. ‑вак. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. На выстаўцы народнай творчасці шырока прадстаўлена вышыўка.
3. Тое, што вышыта або вышываецца. Ручнік з вышыўкай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хрыбці́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і хрыбет. То тая, то другая карова жалобна мычала, трасучыся лахматаю хрыбцінаю ад с[цю]жы над аржаною саломаю. Гарэцкі. Далёка ўнізе шырока раскінулася даліна, за ёй у бледна-сіняватай смузе млелі хрыбціны суседніх гор. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раскапу́сціцца ’празмерна шырока рассесціся’ (ТСБМ, Нас., Мат. Гом., Ян.), ’расшырыцца, заняць шмат месца’ (Варл.), ’разрасціся’ (Мат. Гом.), укр. роскапу́ститися ’тс’, рус. смол. раскапуститься ’тс’. Яшчэ Насовіч тлумачыў ’сесці шырока, падобна да капусты, што займае сваімі лістамі вялікую прастору на градзе’ (Нас.), гл. таксама Фасмер, 2, 188. Сюды ж раскапу́сціцца ’апусціцца, пасці духам’ (Касп.), відаць, пад уплывам раскі́снуць (гл.) або капу́ціцца ’канаць, здыхаць’ (Нас.), гл. капут. Параўн. рус. разм. і дыял. раскапу́ститься з падобнай семантыкай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Расхле́йдацца ’расшпіліцца’ (іўеў., LKK, 16, 187). Грынавяцкене і інш. (там жа) параўноўваюць з літ. (išsi)skleĩsti ’разгортвацца, распускацца’. Сюды ж расхле́йстаны ’расхрыстаны’, расхіле́йстрыць ’шырока раскрыць’ (Сцяшк. Сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Інды́кі кветкі, просты агародны гваздзік’ (Нас.). Метафарычны перанос з індык; форма мн. л. шырока ўжываецца ў народнай наменклатуры раслін; параўн. паралельную рускую назву петушки (Мяркулава, Очерки, 136).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Ма́кавіца, пін. ма́ковыца, тураў. макові́ца ’макаўка’ (Нар. лекс., ТС), укр. мако́виця, паводле Брукнера (318), запазычана з польск. makowica. Няма падстаў. Параўн. і шырока прадстаўленае ў гаворках рус. маковица.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)