крупча́сты 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які складаецца з крупінак; зярністы. Ціхі ранак. Снег крупчасты Пад падэшвамі рыпіць. Гілевіч. [Лёня] зноў торкаў рыдлёўкай у крупчасты гравій, мерыўся зачарпнуць поўны шуфель. Гроднеў.

крупча́сты 2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Заражаны трыхінелай. Крупчастае мяса. □ Кій быў з асмаленага ядлоўцу, ім Марцін расшчамляў свінням пашчэнкі, глядзеў, ці не крупчастыя. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нячу́тны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што не робіць шуму; якога не чуваць зусім; вельмі ціхі. Ішлі.. [пагранічнікі] у тую ноч, як заўсёды, па ўсіх правілах службы — самі нябачныя і нячутныя, аднак, бачачы і чуючы ўсё. Брыль. Каб не заснуць, [Ігнат] зноў падняўся і паціху, нячутнымі крокамі, доўга хадзіў па вагоне з канца ў канец. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уступі́цца, уступлюся, уступішся, уступіцца; зак.

Заступіцца за каго‑, што‑н., узяць пад сваю ахову. Сказала.. [Ганна] крыўднае слова Аляксею, а за Аляксея ўступілася яго жонка. Чорны. — Спрыту яму пазычаць не трэба, — уступіўся за сына Яўсей. Сабаленка. Ціхі ён у нас, пане, — уступілася за сына маці, якая сядзела на палку каля малых дзяцей. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аж.

1. часц. ўзмацн. Ужыв. для інтанацыйнага вылучэння слова ці словазлучэння, да якога адносіцца; падкрэслівае самую крайнюю мяжу выяўлення якой-н. уласцівасці.

Лес аж звінеў ад птушыных галасоў.

Сцежка вілася аж да самага возера.

Аж крыкнуў ад радасці.

2. часц. ўзмацн. Ужыв. для выражэння нечаканасці або раптоўнасці наступлення якіх-н. падзей.

Раніцай прачнуліся — аж няма ўжо яго.

3. злуч. Выражае выніковыя адносіны і ўзмацняе іх; ужыв. ў знач. «так», «што нават».

Машыны так гулі, аж вокны звінелі.

4. злуч. супраціўны. Злучае сказы з узаемна неадпаведным значэннем, якое ўскладняецца адценнем нечаканасці.

Хацеў ісці назад, аж пачуўся ціхі плач.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плёскат, ‑у, ДМ ‑каце, м.

Шум, які ўтвараецца ад падзення вады (вадкасці) або ад удару чым‑н. па паверхні вады (вадкасці); пляск. Вясна. Вечары над Сожам, ціхі плёскат хваль, крыкі дзікіх качак у густых чаротах... Дуброўскі. Яшчэ начамі рэчку ў зорах Будзілі плёскатам самы, — Калі стары вандроўнік-жораў Пачуў пагрозны дых зімы. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мелады́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які мае адносіны да мелодыі (у 1 знач.). [Птушынае] пяянне зліваецца ў адну меладычную гаму. Барашка. Меладычны лад верша, захаваны перакладчыкам, дае магчымасць адчуць нацыянальную форму арыгінала. Палітыка.

2. Прыемны для слыху; мілагучны. У Маі быў голас ціхі, але меладычны і такі багаты пачуццямі, што яе слухалі, нават ніхто ў зале не варухнуўся. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыхлы́нуць, ‑не; зак.

Раптоўна, імкліва прыцячы, прыліць. У Віктара прыхлынула да вушэй кроў, стала горача. Лобан. // перан. Раптоўна ахапіць, напоўніць каго‑н. (пра пачуцці). Мне нават сорамна стала перад другімі: чаму іменна мой партрэт наклеілі тут? Хіба я ўжо такі адметны ад усіх? Але ў той жа час і нейкі ціхі гонар прыхлынуў да сэрца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чыно́ўніцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да чыноўніка, чыноўніцтва. На тым, што гуляў фігуркамі, быў сціплы чыноўніцкі сурдут: ён служыў на чыгунцы і нават з аблічча быў тыповы служачы — ціхі, сціплы, светлавалосы, з трохі вінаватай усмешкаю. Караткевіч. Выступленне [Яўгеніі Васільеўны], можа, і прагучала крыху дзіўна для тых, хто прывык да чыноўніцкай сухасці і цвілі, ад якіх вяне лісце. Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мя́ккі, -ая, -ае.

1. Які ўгінаецца пры націсканні, няцвёрды, эластычны, далікатны.

М. хлеб.

М. абутак.

Мяккія валасы.

Мяккія рукі.

2. Прыемны для ўспрымання; не рэзкі.

М. голас.

Мяккае святло.

3. Плаўны, павольны.

Мяккія рухі.

4. перан. Лагодны, ціхі, спагадлівы.

М. характар.

М. чалавек.

5. Нястрогі, паблажлівы.

М. прыгавор.

6. Цёплы, несуровы.

М. клімат.

Мяккая зіма.

7. Які ўтрымлівае мала вапнавых солей.

Мяккая вада.

8. На транспарце: з мяккімі сядзеннямі або прызначаны для выкарыстання мяккіх сядзенняў.

М. вагон.

9. Аб зычным гуку: які вымаўляецца прыбліжэннем сярэдняй часткі языка да цвёрдага паднябення; проціл. цвёрды.

Мяккі знак — назва літары «ь».

|| ласк. мя́кенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).

|| наз. мя́ккасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Со́ўма ‘гвалтоўна, напорыста’ (Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), ‘знянацку, нечакана’ (Барад.). Дзеепрыслоўе ад соваць (гл.), утворанае па тыпу бегма, лежма і пад. Да семантыкі параўн. соўну́ць ‘штурхнуць’ і су́нуць ‘сунуць, пайсці гуртам’ (ТС), параўн. укр. совману́ти ‘штурхнуць’, што таксама звязваюць з со́ва́тися ‘совацца’, суну́ти ‘піхнуць’ (ЕСУМ, 5, 343). Магчыма, сюды ж соўма́к, соўма́нціхі, негаваркі чалавек, што паводзіць сябе незалежна’ (ТС), соўмач ‘нелюдзімы чалавек’ (лук., ЛА, 3), гл. саўміла. Наўрад ці звязана з тур. sovmak ‘гнаць, праганяць, адганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)