полімарфі́зм, ‑у, м.
Спец.
1. У біялогіі — наяўнасць сярод асобін аднаго і таго ж віду (жывёлы або раслін) форм, якія рэзка адрозніваюцца паміж сабой.
2. У хіміі — здольнасць аднаго і таго ж рэчыва крышталізавацца ў розных формах.
[Ад грэч. poly — многа і morphē — форма.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыццёвасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць усяго жывога падтрымліваць сваё існаванне, прыстасоўвацца да асяроддзя. Жыццёвасць арганізма. Жыццёвасць раслінных форм.
2. перан. Здольнасць існаваць і развівацца. Жыццёвасць калгаснага ладу.
3. Адпаведнасць рэчаіснасці, сувязь з жыццём. Жыццёвасць літаратурных вобразаў. Жыццёвасць планаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрасці́ць, спрашчу́, спро́сціш, спро́сціць; спро́шчаны; зак., што.
1. Зрабіць больш простым, менш складаным (звычайна пра структуру чаго-н.).
С. канструкцыю машыны.
С. працэс вытворчасці.
2. Зрабіць больш даступным для разумення, падаць што-н. прасцей, чым раней было.
С. правілы пунктуацыі.
3. Пазбавіць што-н. глыбіні, сур’ёзнасці, багацця форм і зместу і пад.
С. сюжэт.
|| незак. спрашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спрашчэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
картэ́ль, ‑я, м.
1. Адна з форм капіталістычных манаполій — аб’яднанне прадпрыемцаў якой‑н. галіны прамысловасці з мэтай манапольнага панавання на рынку і атрымання найбольшага прыбытку пры захаванні камерцыйнай і вытворчай самастойнасці аб’яднаных прадпрыемстваў.
2. Уст. Пісьмовы выклік на дуэль.
[Фр. cartel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раслі́на, ‑ы, ж.
Арганізм, які развіваецца звычайна ў нерухомым становішчы, атрымлівае пажыўныя неарганічныя рэчывы з глебы і паветра і ператварае іх у арганічныя; з’яўляецца адной з найбольш пашыраныя форм існавання жывой матэрыі.
•••
Аранжарэйная расліна (іран.) — пра далікатнага, распешчанага чалавека.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таталітары́зм, ‑у, м.
Кніжн.
1. Адна з форм аўтарытарнай буржуазнай дзяржавы, якая характарызуецца яе поўным кантролем над усімі сферамі жыцця грамадства; таталітарны рэжым.
2. Напрамак буржуазнай палітычнай думкі, які апраўдвае антыдэмакратычную сістэму палітычнага кіравання і выступае за дыктатуру асобы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паэ́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.
1. Раздзел тэорыі літаратуры, які вывучае структуру і творчыя прыёмы паэтычных твораў, іх форму і прынцыпы аналізу.
2. Сістэма паэтычных форм і прынцыпаў якога‑н. паэта або літаратурнага напрамку. Паэтыка Купалы. Паэтыка класіцызму. Паэтыка рамантызму.
[Грэч. poiētikē.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэкто́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Спец.
1. Раздзел геалогіі, які вывучае структуру, рух, дэфармацыю і развіццё якога‑н. участка зямной кары і верхняй мантыі Зямлі.
2. У архітэктуры — асаблівасці ўзаемаразмяшчэння частак будынка і суадносіны яго форм і прапорцый; архітэктоніка.
[Ад грэч. tektonikē — будаўніцтва.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пул, ‑а, м.
1. Адна з форм капіталістычнай манаполіі, пры якой прыбытак усіх удзельнікаў наступае ў агульны фонд і размяркоўваецца паміж імі ў загадзя намечаных прапорцыях.
2. Кааператыўная арганізацыя фермераў Канады, ЗША і Аўстраліі для збыту сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва пшаніцы. Пшанічны пул.
[Ад англ. pool — агульны кацёл.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эстэты́зм, ‑у, м.
1. Празмернае захапленне эфектнымі знешнімі формамі ў мастацтве, шкоднае для зместу, ідэйнага боку. Аднак ідэалістычная абмежаванасць эстэтычных поглядаў яшчэ не дае падстаў папракаць пісьменніка за прыхільнасць да «чыстага эстэтызму». Каваленка.
2. Схільнасць да эстэтычнага, да прыгажосці, да дасканалых форм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)