счы́сціць, счышчу, счысціш, счысціць; зак., што.
Зняць чысткай тое, што пакрывае ці забруджвае паверхню чаго‑н. Счысцілі [салдаты] суконкай пыл з ботаў, падцягнуліся, агледзелі адзін аднаго. Хомчанка. Пад туфелькамі храбусцеў мяккі сняжок, які яшчэ не паспелі счысціць з тратуараў. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Бегчы подбегам, трухам. Жвава і ахвотна трухае па першаму зазімку конь, запрэжаны ў яшчэ неаб’езджаныя сані-развалкі. Машара. Паўз аэрадром у поле бегла дарога: жвавы конік, запрэжаны ў калёсы, трухаў па ёй. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трымце́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. трымцець. Трымценне бубна. □ Расплюшчыла [Ніна] павекі — прывід знік, засталося толькі шчымлівае трымценне пад сэрцам. Б. Стральцоў. Трымценне напала па Ігнася, і зрабілася холадна. Мурашка. Дробнае трымценне пальцаў выдавала хваляванне старога паляўнічага. Ігнаценка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узмакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які стаў мокрым (звычайна ад поту). Іван з Аляксеем ледзь паспявалі за .. [Сітай], моўчкі сапучы і выціраючы хусцінкамі ўзмакрэлыя твары. Б. Стральцоў. Пот засланяў вочы Змітраку, сцякаў з твару, .. да цела прыліпала ўзмакрэлая майка, хоць выціскай яе. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узо́рысты, ‑ая, ‑ае.
Аздоблены ўзорамі, з узорамі. Дом быў невялікі, .. з блакітнымі аканіцамі, з узорыстымі ліштвамі. Шахавец. На хвілінку [Мікола] спыніўся, глянуў на каляіну, выціснутую на абочыне ўзорыстымі шынамі матацыкла. Б. Стральцоў. Вокны былі завешаны доўгімі, аж да падлогі, узорыстымі фіранкамі. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хада́йнік, ‑а, м.
1. Той, хто хадайнічае за каго‑н.; заступнік, абаронца. Аляксандр Акімавіч быў нам сябрам, начальствам, добраахвотным хадайнікам па нашых больш ці менш важных справах. М. Стральцоў.
2. Уст. Асоба, якая вядзе чыю‑н. справу ў судах, установах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чыры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Тое, што і цырыкаць. Верабей скача па гладкім асфальце тратуара і нешта па-свойму гаворыць, чырыкае. Брыль. Ля ганка сельмага чырыкалі вераб’і, трымцела ад ветру і залацілася на сонцы растрэсеная на вуліцы салома. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гразі́цца, гражуся, грозішся, грозіцца; незак.
Тое, што і гразіць. Не цвёрдая ў бомбы слава, Гразіцца ёю зарана. Не хітрая, урэшце, справа Адолець атам урана. Куляшоў. [Толік] прычапіўся на вуліцы да Максіма, кідаўся біцца, гразіўся і блізка не падпусціць да матчынага парога... М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́лькаць, ‑ае; незак.
Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады. Пад вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада. Брыль. Ружова і роўна свяціла сонца, было цёпла і парна, а за арэшнікам шумеў і булькаў ручай. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паазіра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Азірнуцца некалькі разоў; азірацца на працягу нейкага часу. Дзед Трахім адсунуў трохі ад камінка ўслончык, паазіраўся і сеў. М. Стральцоў. Чубар ашалела пастаяў колькі хвілін насупраць драўлянага збудавання на рацэ, паазіраўся. Здавалася, нічога не пагражала яму. Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)