мало́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Збаночак, у якім малако падаецца на стол.

2. Мужчына, які прадае малако і малочныя прадукты (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пало́тнішча, -а, мн. -ы, -нішч і -нішчаў, н.

Адрэзак тканіны на ўсю шырыню сатканага кавалка.

Стол прэзідыума быў накрыты чырвоным палотнішчам.

П. сцяга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

саўгану́ць сов., однокр., разг.

1. дви́нуть; подви́нуть;

с. стол — дви́нуть (подви́нуть) стол;

2. су́нуть, ткнуть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́глянцаваць, -цую, -цуеш, -цуе; -цуй; -цаваны; зак., што.

Навесці глянец на што-н.

В. стол лакам.

Выглянцаваныя манеры (перан.).

|| незак. выглянцо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́рта, -ы, ДМ -рце, мн. -ы, парт, ж.

Школьны стол з нахільнай дошкай, злучаны з лаўкай.

Сесці за парту (таксама перан.: пачаць вучыцца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́тереть сов., в разн. знач. вы́церці, мног. павыціра́ць;

вы́тереть стол вы́церці стол;

вы́тереть ло́кти вы́церці ло́кці;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дубо́вы прям., перен. дубо́вый;

д. стол — дубо́вый стол;

д. стыль — дубо́вый стиль;

~вая галава́ — дубо́вая голова́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заштурхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ту́рхнуты; зак., каго-што.

Штуршкамі запхнуць куды-н.

З. скрынку пад стол.

|| незак. зашту́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заподлицо́ нареч., стол. ро́ўна (з чым-небудзь).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

струбци́на, струбци́нка техн., стол. шрубцы́нга, -гі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)