зарудзе́ць, ‑ее; зак.

Разм. Зрабіцца рудым; зрудзець. Папера ад сонца зарудзела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

культ, -у, М -льце, м.

1. Рэлігійнае служэнне бажаству і звязаныя з гэтым абрады.

К. бога Сонца ў язычнікаў.

Служыцелі культу (духавенства).

2. перан., каго-чаго. Сляпое пакланенне каму-, чаму-н., абагаўленне каго-, чаго-н.

К. асобы.

|| прым. ку́льтавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закаці́цца, -качу́ся, -ко́цішся, -ко́ціцца; зак.

1. Коцячыся, трапіць куды-н.

Мячык закаціўся ў куток.

Кола закацілася за вугал.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апусціцца за гарызонт (пра нябесныя свяцілы).

Сонца закацілася за лес.

Яго слава ўжо закацілася (перан.).

|| незак. зако́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэць, грэ́ю, грэ́еш, грэ́е; грэ́ты; незак.

1. Перадаваць сваю цеплыню.

Сонца грэе.

2. Рабіць цёплым, награваць.

Г. малако.

3. Захоўваць цеплыню, засцерагаць ад холаду.

Кажух грэе добра.

4. перан. Супакойваць, суцяшаць.

Г. сэрца.

Грэюць матуліны вочы.

◊

Грэць рукі на чым (разм., неадабр.) — нажывацца несумленным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

геліябіяло́гія, ‑і, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае ўздзеянне Сонца на біялагічныя працэсы.

[Ад грэч. hēlios — сонца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяссо́нечны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены сонца, сонечнага святла. Бяссонечны дзень. Бяссонечны клімат Ірландыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасмугле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць смуглым, смуглейшым. Твар пасмуглеў ад сонца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сонцалячэ́нне, ‑я, н.

Выкарыстанне праменнай энергіі сонца ў лячэбных і прафілактычных мэтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залаці́ць несов., в разн. знач. золоти́ть;

з. лы́жкі — золоти́ть ло́жки;

со́нца зало́ціць лес — со́лнце золоти́т лес

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пяку́чы

1. жгу́чий, паля́щий;

~чыя прамяні́ со́нца — паля́щие лучи́ со́лнца;

2. жгу́чий;

п. боль — жгу́чая боль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)