прастава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Прастадушны, няхітры. Праставаты выгляд. □ Можна было толькі падзівіцца, адкуль у гэтага, з выгляду праставатага чалавека, такі тонкі розум? Шашкоў.

2. Недалёкі, наіўны. Гэты ўрывак раскрывае філасофію герояў рэвалюцыйна-дэмакратычнага руху ў мужыцкім праставатым успрыняцці. У. Калеснік.

3. Нескладаны, просты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аналіты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які грунтуецца на выкарыстанні аналізу. Аналітычны метад.

2. Які служыць для аналізу (у 2 знач.). Аналітычная вага.

3. Які мае схільнасць да аналізу; уласцівы аналітыку. Аналітычны розум.

•••

Аналітычная геаметрыя гл. геаметрыя.

Аналітычная хімія гл. хімія.

Аналітычныя мовы гл. мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

азары́цца, ‑рыцца; зак.

1. Ярка асвяціцца; стаць агністым. Усё навокал азарылася веснавым святлом. □ Неяк адразу ноч азарылася чырвоным полымем, а над ім падымаўся ўгору дым. Асіпенка.

2. перан. Ажывіцца, павесялець. Твар азарыўся радасцю.

3. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вар’яце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. Траціць розум, даходзіць да псіхічнага расстройства.

2. перан. Бурна і хаатычна праяўляцца. Громы з перунамі вар’яцелі, зліваючыся ў адну суцэльную кананаду. Якімовіч. Вар’яцеў.. Сож. Шалела завіруха, Маланкі бліскалі, а дождж, А град сек доўга, глуха. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клёпка1 ’дошчачкі, з якіх складаецца бочка, дзежка, кадушка і пад.’ (ТСБМ, Нас., Касп., Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ’дранка’ (Мат. Гом.). Укр. клепка, рус. клёпка, польск. klepka ’тс’. Няма падстаў разглядаць гэта слова як праславянскае. У такіх значэннях выступаюць толькі польскія і ўсходнеславянскія словы. Калі ўлічыць існаванне ст.-рус. клепка ў тым жа значэнні, польская крыніца становіцца неверагоднай і больш надзейнай здаецца старажытнаруская крыніца. Тэрмін мог узнікнуць на старажытнарускай глебе на аснове дзеяслова klepati, адтуль пранікнуць у польскую мову, а далей у чэшскую. Ням. Klappholz можа быць калькай з польскай мовы. Слаўскі (2, 209–210), Трубачоў (Эт. сл., 10, 11), ЕСУМ (2, 459) лічаць гэта слова праславянскім, хаця тэрміналагічнае значэнне яго абмежавана ў прасторы і часе.

Клёпка2розум’ (ТСБМ, Нас., Шат., Юрч. Фраз. 2). Гэта значэнне ў тых жа дыялектах, дзе адзначана клёпка1 (гл.), што сведчыць аб метафарычным пераносе. Параўн. бел. клёпкі ў галаве не хапае, укр. не хватае клепок у голові, рус. не хватает клёпки в голове, польск. brak mu piątej klepki. У той жа час на беларускай моўнай глебе мы адзначаем клёпка ў значэнні ’розум’ і не ў складзе адпаведнага фразеалагізма. Гэта тлумачыцца тым, што тут атрымалася кантамінацыя з бел. клёкрозум’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

я́сны, -ая, -ае.

1. Яркі, зіхатлівы.

Я. месяц.

2. Светлы, нічым не зацемнены.

Яснае неба.

Ясная ноч.

Сягоння ясна (прысл.).

3. перан. Нічым не засмучаны, спакойны.

Я. твар.

Я. позірк.

4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.

Ясныя абрысы гор.

Ясная дыкцыя.

Абстаноўка ясная.

Я. намер.

Усё было ясна (безас., у знач. вык.).

5. Лагічны, стройны, дакладны.

Я. розум.

Я. адказ.

|| наз. я́снасць, -і, ж.

Унесці я. у гэта пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́сны I (невосприимчивый к новому, отсталый) ко́сный;

к. чалаве́к — ко́сный челове́к;

~ныя по́гляды — ко́сные взгля́ды;

к. ро́зум — ко́сный ум

ко́сны II, см. касцявы́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

найле́пшы, ‑ая, ‑ае.

1. Самы лепшы. Рэч найлепшай якасці. □ Розум — найлепшае багацце. Прыказка.

2. у знач. наз. найле́пшае, ‑ага, н. Самае лепшае. Марыць аб найлепшым. □ Чалавек, безумоўна, нараджаецца дзеля таго, каб упрыгожваць зямлю, ператвараць яе паводле сваіх уяўленняў аб найлепшым. Карпаў.

•••

Усяго найлепшага — развітальнае нежаданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паляшу́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які належыць палешуку, уласцівы палешукам. Гразь была густая, чорная, як дзёгаць, размешаная паляшуцкімі лапцямі, быдлячымі і конскімі нагамі. Колас. Прыродны розум, спалучэнне народнай мудрасці з чыста паляшуцкай жартаўлівай дасціпнасцю і дабрадушнай хітрынкай у добрых вачах робяць гэтага чалавека прыемным субяседнікам. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атума́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.

1. што. Зацягнуць, пакрыць туманам, смугою; затуманіць.

2. перан.; каго-што. Пазбавіць магчымасці ясна думаць, разважаць. Ап’яніў [лес] багуном надоўга. Атуманілі розум дурніцы. Бічэль-Загнетава. Адчуванне блізкай радасці адсунула, атуманіла нейкім бяздумным мроівам усё тое, што было на апошнім часе. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)