Пру́глічка ’драўляны падгалоўнік у ложку’ (рас., Шатал.). Паводле Лаўчутэ (Балтизмы, 126), паколькі слова не этымалагізуецца на славянскай глебе і ягоны арэал блізкі да балтыйскага, яно магло быць запазычана з балтыйскіх моў; параўн. літ. brūklỹs ’тоўстая палка, кавалак дрэва’, лат. sprũngulis ’маленькі круглы адрэзак дрэва; палка, пень’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пагаля́шка, пагаляйічына, пагаляшына ’палка’ (Сл. ПЗБ, астрав.). Паводле аўтараў слоўніка, з літ. pagalys ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сціго́та ’кій, палка’ (Сцяшк. Сл.). Няясна; магчыма, з азванчэннем да сціхо́т ’страх, жах’, гл. сціхат.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ламі́на, ‑ы, ж.
1. Доўгі сухі прут, сухая галіна дрэва; палка. Сцебануць каня ламінаю.
2. Разм. пагард. Вялікая, нязграбная, малапрыгодная рэч. // перан. Высокі, грузны, няспрытны чалавек. [Мароз:] — Нікчэмны ты нейкі, маленькі. Не па росту. Па росту — ламіна добрая, а вот па думках — маленькі. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кій м.
1. па́лка ж.;
2. (для опоры при ходьбе) па́лка ж., трость ж., по́сох;
3. (бильярдный) кий;
◊ не кі́ем, дык па́лкай — что в лоб, что по́ лбу; не мытьём, так ка́таньем;
у ста́рца к. адабра́ць — у ни́щего по́сох отня́ть;
вы́меняць к. на була́ўку — променя́ть куку́шку на я́стреба
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Патарча́ка, патырча́ка ’кол, палка, якія тырчаць у плоце, з зямлі’ (ТСБМ, Янк. 2; КЭС — Сачанка), ’стрэмка’ (глыб., Сл. ПЗБ), ’замінка’, ’непатрэбная рэч’ (Бір. Дзярж.), патарча́чына ’невідочная з зямлі ці з багна абгніўшая дзеравіна’ (КЭС, лаг.). Да тырча́ць (гл.). Роднасныя рус. усх. пото́рча, пск. пото́рчевина ’палка, ражон, шост, уваткнутыя ў зямлю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Верцел ’завостраная палка, на якой смажыцца мяса’ (КТС). Відавочна, запазычана з рус. ве́ртел ’тс’. Гл. таксама вярцёл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Кію́га ’палка для хадзьбы’ (Нік. Очерки). Да кій (гл.). Адносна суфіксацыі ‑юга гл. Сцяцко, Афікс. наз., 178.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Падцу́р ’палка ў гульне «казіны рог»’ (Рам.). Не зусім ясна, відавочна, ад падцураць < цур., цураць(ца) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непрыго́дны, ‑ая, ‑ае.
Такі, які не мае неабходных якасцей, не падыходзіць для чаго‑н.; нягодны. — Ты не думай, што я да нічога непрыгодны, — некалькі з папрокам прамовіў Ян. Пестрак. Радавы стралковага палка Ігнат Семяніцкі быў прызнаны непрыгодным для вайсковай службы і адпушчаны дадому. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)