запячы́ся, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пячэ́цца, -пяку́цца; запёкся, -пякла́ся, -ло́ся; зак.

1. Спячыся ў слоі цеста.

2. Загусцець (пра кроў).

3. Перасохшы, пакрыцца тонкай цёмнай плеўкай (пра вусны).

Вусны запякліся.

|| незак. запяка́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыкры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; зак.

1. Накрыцца, пакрыцца.

П. коўдрай.

П. ад сонца.

2. Схаваць, замаскіраваць свае дзеянні, намеры.

П. артыкулам закона.

|| незак. прыкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. прыкры́цце, -я, н. і прыкрыва́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падцвісці́, ‑цвіце; зак.

Разм. Пакрыцца цвіллю ў некаторых месцах; крыху зацвісці. Сыр падцвіў. Хлеб падцвіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаце́ць, ‑ее; зак.

Пакрыцца вільгаццю, запацець. Васіліна адчула, што дужка сумачкі зрабілася гарачай, напацела. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абзеляні́цца, ‑ніцца; зак.

Пакрыцца расліннасцю, зелянінай. Увесь пасёлак разросся, абзеляніўся і нагадвае далекаваты прыгарад. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засла́цца, ‑сцелецца; зак.

Пакрыцца, завалачыся чым‑н. Агонь зашыпеў і заслаўся парай і дымам. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

усе́яцца, усе́юся, усе́ешся, усе́ецца; усе́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца мноствам чаго-н.

Усеялася неба зорамі.

Луг усеяўся кветкамі.

2. Кончыць сяўбу, адсеяцца (разм.).

Брыгада ўсеялася.

|| незак. усе́йвацца, -аецца (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заплю́хацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пакрыцца пырскамі (вады, гразі і пад.). Заплюхацца з галавы да ног.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аблі́пнуць, -ну, -неш, -не; -лі́п, -пла; -ні́; зак.

1. Пакрыцца з усіх бакоў чым-н. ліпкім.

Калёсы абліплі глінай.

2. Шчыльна прыстаць, прыліпнуць на чым-н.

Пад дажджом сукенка абліпла на целе.

|| незак. абліпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ашкарупе́цьпакрыцца скарынкай, шкурай’ (Янк. III), ошкору́піць ’абадраць кару’ (столін., Цыхун, вусн. паведамл.). Гл. шкарупець ’засыхаць, пакрывацца шкарлупінай’, шкарупа ’кара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)