істо́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Памяшканне для захавання агародніны і іншых прадуктаў. — Ці гэта ж будыніна? Гэта ж, выбачайце, істопка, у ёй хіба бульбу хаваць, а ні ваеннымі справамі займацца. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ке́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Мужчынскі мяккі галаўны ўбор з казырком без аколышка. Чырвоныя хустачкі дзяўчат мяшаліся з хлапцоўскімі шапкамі розных гатункаў, пачынаючы гарадскімі кепкамі і канчаючы самадзельнымі саламянымі брылямі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кана́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Памянш. да канапа; невялікая канапа. Свідраль меў звычку пасля работы пераапрануцца ў піжаму і, пакуль жонка згатуе вячэру, паляжаць з газетай на мяккай канапцы, крыху падрамаць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́пка ж.

1. (действие) раско́пка, -кі ж., раско́пванне, -ння ср.;

2. / раско́пки раско́пкі, -пак ед. нет;

вести́ раско́пки ве́сці раско́пкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Капаючы, раскідаць, разрыць што-н.

Р. снег.

Р. курган.

2. перан. Дэталёва разабрацца ў чым-н.; знайсці.

Р. цікавыя матэрыялы ў архіве.

|| незак. раско́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. раско́пванне, -я, н. і раско́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. абсыпаць (у 1 знач.).

2. Разм. Высыпка, сып.

3. Вобмешка. [Рыгор:] Цяпер бы толькі кармы, хаця бульбы ўволю. Пра абсыпку я ўжо не кажу. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. зачэпліваць — зачапіць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. зачэплівацца — зачапіцца (у 1, 3 знач.).

2. Р мн. пак. Разм. Прыстасаванне, якім што‑н. зачэпліваюць, якое што‑н. трымае; кручок.

3. перан.; Р мн. пак. Разм. Прычына, падстава. І як ні стараўся Пракоп знайсці тут якую-небудзь нядбайнасць, упушчэнне, каб да чаго-небудзь прыдрацца, зачэпкі для .. прыдзіркі ён не знаходзіў. Колас. // Тое, да чаго можна прычапіцца, прыдрацца. [Гарлахвацкі:] Можа ў вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка.., якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сто́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Невялікая шклянка для віна. І наліў паўнютку стопку: — Стукні, друг, і... не дышы. Бялевіч. // Колькасць віна, гарэлкі і пад., якая ўмяшчаецца ў такую шклянку. Цяпер Герасім Іванавіч куляе стопку без лішніх слоў і, рукавом уцершы вусны, пачынае навейшы рэпертуар, дзе на першым месцы таксама вайсковыя маршы. Карамазаў. Сядзім удваіх за столікам. У нас нават па стопцы чырвонага віна. Васілевіч.

сто́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Тое, што і варыўня. Старая перабірала бульбу ў стопцы. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хра́пка 1, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Памянш.-ласк. да храпа ​1.

хра́пка 2, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Ствол качана капусты без лістоў. Рая адышла да каровы і хацела гнаць яе дамоў, але карова прагна хапала капуснае лісце, з хрумстаннем згрызала храпкі і ісці дамоў не хацела. Шамякін. Дзеда тузанула, ён закруціўся на месцы, ухапіўся за твар і павольна пачаў асядаць на цвёрдую граду з мёрзлымі храпкамі ссечанай капусты. Грахоўскі. Ён [Васіль] можа ля дзвярэй сядзець спакойна і хрумстаць белыя тугія храпкі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́сыпка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн.пак; ж.

Ніжняя навалачка падушкі, якая напаўняецца пухам, пер’ем. [Іза] уткнулася тварам у падушку, сціснула зубамі навалачку разам з насыпкай і доўга ўсхліпвала. Пальчэўскі.

насы́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. насыпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)