чува́ць, у форме інф., у знач. вык.

1. Можна чуць. Добра чуваць быў натужны шум матора. Мележ. Цішыня ў скверы, акрамя птушыных галасоў, нічога не чуваць. Кулакоўскі.

2. Разм. Ёсць звесткі пра каго‑, што‑н. [Я. Сегень:] — Нічога пра .. [сына Нахлябіча] нідзе не чуваць. Чорны. — Як там, скажыце, — пажылы невялікі чалавек паказваецца з гумна і, згортваючы вяроўку, падыходзіць да нас, — як там, вы ж лепш ведаеце палітыку гэну, з вайною, скажыце, нічога не чуваць? Скрыган.

3. Адчуваць, адчувацца; успрымацца. У хаце чуваць дым ад махоркі. Відаць пасля, як ён цягнецца адразу ў печ у чалеснік. Пташнікаў. За спакойным тонам пісьма чуваць вялікае хваляванне, можа, нават гора. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ле́пшы, лі́пші, паст. ле́пі ’лепшы’ (Гарэц., Мядзв., Грыг., Булг., Бяльк., Шат., Яруш., ТС, ТСБМ, КЭС, лаг.; рагач., КЭС). Укр. ліпший, рус. пск., смал. лепший, ц.-слав. лѣпшій, польск. lepszy, н.-луж. lěpšy, в.-луж. lěpši, чэш., славац. lepší ’лепшы’, палаб. lepše ’лепш’, серб.-харв. ље̏пши ’прыгажэйшы’, славен. lépši ’тс’, ’прыемнейшы’. Прасл. lěpjь, р. скл. lěpjьša, пасля (паводле аналогіі) развілася другасная форма lěpjьšii — вышэйшая форма ад lěpjь, прадстаўленай ва ўсіх слав. мовах. І.‑е. *loip‑os > прасл. lěpъ ’той, які прылягае, прыліпае’ > ’той, які падыходзіць’ > ’добры’ > ’прыгожы’ (Бернекер, 1, 711; Брукнер, 296; Покарны, 670; Фасмер, 2, 485; Слаўскі, 4, 168–169; Скок, 2, 297, Шустар-Шэўц, 827–828). Сюды ж ле́пшаць ’рабіцца лепшым’, ляпша́ць ’ачуньваць’ (Бяльк., Яруш., ТС), лепшыньнік ’рамонтнік’ (Юрч. Вытв.), лепшота́ ’выгада, карысць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасто́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які заслугоўвае чаго‑н., варты чаго‑н. Дастойны павагі. □ Сляпнёў і Каманін і Молакаў хмуры! Дастойны вы песень вялікіх паэтаў. Колас. Быць дастойным Справы камуністаў — Піянерскі І закон і звычай. Шушкевіч.

2. Які адпавядае ўсім запатрабаванням, зусім падыходзіць. Дастойная змена. □ Дзед Хрушч быў дастойны патомак свайго невядомага продка і хібы не даваў. Колас. / у знач. наз. дасто́йны, ‑ага, м.; дасто́йная, ‑ай, ж. Дэпутат... Народ вылучае на гэтую пасаду дзяржаўнага дзеяча толькі самых дастойных. «Маладосць».

3. Заслужаны, справядлівы. Дастойная кара. Дастойная ўзнагарода. Дастойная сустрэча.

4. Паважаны, заслужаны. Тапурыя быў мёртвы, ён ляжаў з прабітай галавой, гэты дастойны і смелы чалавек, роўных якому мала бывае на свеце. Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каля́, прыназ. з Р.

Спалучэнне з прыназоўнікам «каля» выражае:

Прасторавыя адносіны

1. Ужываецца пры абазначэнні асобы, прадмета, месца, паблізу або вакол якіх адбываецца што‑н., размяшчаецца хто‑, што‑н. Бярозы стаялі каля дарогі. Начлежнікі паселі каля агню. □ Каля пасады лесніковай Цягнуўся гожаю падковай Стары, высокі лес цяністы. Колас.

Аб’ектныя адносіны

2. Разм. Ужываецца пры абазначэнні аб’екта, у дачыненні да якога адбываецца дзеянне, на які накіравана дзеянне. Усе сеюць і любяць бульбу, хаця працы каля яе не абабрацца. Ермаловіч.

Колькасныя адносіны

3. Ужываецца пры абазначэнні прыблізнай велічыні, меры чаго‑н. Дубу каля ста гадоў. □ Вёска невялікая — сяліб каля дваццаці. Бядуля. // Ужываецца пры ўказанні на пэўную пару, да якой падышоў ці падыходзіць час. Было каля поўначы. □ Каля поўдня выглянула сонца. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ро́зніца 1, ‑ы, ж.

1. Непадабенства, адрозненне ў чым‑н. [Мальгрэта:] — Я ж казала ўжо, Хвядоска, У нас між горадам і вёскай Аніякай розніцы. Крапіва. Малевіч падыходзіць да рэчкі і, таксама як я, садзіцца на беразе. Розніца толькі ў тым, што я сяджу на абрыве, спусціўшы ногі над вадой, а ён прылёг пад адхонам. Брыль.

2. Велічыня, сума, якая з’яўляецца рознасцю паміж дзвюма велічынямі, сумамі. А прызнацца, у нас не вялікая розніца: год пятнаццаць... Хадзем, дай руку, спадарожніца. Вялюгін.

•••

Якая розніца? — ці не ўсё роўна?

ро́зніца 2, ‑ы, ж.

Спец. Продаж паштучна або невялікімі колькасцямі. Здавалася, Індыя, згаладаўшыся за стагоддзі па металу, паглынае яго цяпер вялікімі і малымі кавалкамі, оптам і ў розніцу. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Даба́ ’час’ (Раст.), до́ба ’пара, суткі’ (Байк. і Некр.). Параўн. рус. дыял. до́ба́, укр. доба́, польск. doba, чэш. doba, славац. doba, балг. до́ба, макед. доба, серб.-харв. до̏ба (н. р.!), славен. dóba. Прасл. *doba ’тс’. Лічыцца роднасным з літ. dabà ’прырода, уласцівасць, характар’, dabar̃ ’цяпер’, лат. daba ’від, характар’, гоц. gadabanпадыходзіць’ і г. д. (гл. Фасмер, 1, 520). Думаць, што ў гэтым слове калісьці была аснова на ‑r‑ (н. р.), дакладней, гетэраклітычная аснова на ‑r/n‑ (і.-е. *dhabhr̥/‑nos). Сюды адносіцца і слав. *dobrъ ’добры і г. д.’ Гл. яшчэ Траўтман, 42–43; Бернекер, 1, 203–204; Махэк₂, 121–122; Слаўскі, 1, 150. Булыка (Запазыч., 98) ставіць пытанне аб тым, што ст.-бел. доба ’час, пара’ запазычана з польск. мовы. Няясна, якая матывацыя ў яго меркаваннях. Фармальна няма ніякіх прыкмет запазычання, таму пытанне застаецца адкрытым.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слу́хаць ‘успрымаць слыхам’, ‘разглядаць (судовую справу)’, ‘прымаць пад увагу чые-небудзь указанні’ (ТСБМ, Ласт., Нас., Шымк. Собр., Касп., Байк. і Некр., ТС, Сл. ПЗБ), ст.-бел. слухати, слышати, слышети ‘тс’ (Альтбаўэр). Укр. слу́хати, рус. слу́шать, дыял. слу́хать, польск. słuchać ‘слухаць’, słuszać ‘слухацца’, в.-луж. posłuchać, słušeć, н.-луж. słuchać, słušaś, чэш. slušetiпадыходзіць, быць да твару’, славац. slušať, серб.-харв. слушати, славен. slúšati, балг. слу́шам, макед. слуша, ст.-слав. слоушати. Прасл. *sluchati і *slušati < *sluxěti, якія ад *sluchъ ‘слых’ (Фасмер, 3, 679), гл. слых. Адпаведнікі літ. klausýti ‘слухаць, слухацца’, ст.-прус. klausiton ‘пачуць’, ст.-в.-ням. hlosên ‘слухаць, слухацца’; з іншай ступенню вакалізму: ст.-інд. śróṣati ‘ён чуе’, ст.-сакс. hlust ‘слых; вуха; слуханне’, якія працягваюць і.-е. *kʼleu̯‑s‑ ‘чуць’. Гл. яшчэ Махэк₂, 558–559; Сной₁, 583; Глухак, 564; Борысь, 560; ЕСУМ, 5, 310–311.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поднима́ющийся

1. прич. які́ (што) падыма́ецца, які́ (што) падніма́ецца; які́ (што) узніма́ецца, які́ (што) уздыма́ецца; які́ (што) устае́; які́ (што) усхо́пліваецца; які́ (што) узвыша́ецца; які́ (што) павыша́ецца; які́ (што) пачына́ецца, які́ (што) усчына́ецца, які́ (што) распачына́ецца; які́ (што) падыхо́дзіць; см. поднима́ться 1, 2;

2. прил. (восходящий) узыхо́дны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подходя́щий

1. прич. які́ (што) падыхо́дзіць; які́ (што) надыхо́дзіць;

2. прил. падыхо́дзячы; (пригодный) прыда́тны; (удобный) зру́чны; (соответствующий) адпаве́дны; (неплохой) нядрэ́нны; (сносный) ніштава́ты; (хороший) до́бры;

подходя́щее помеще́ние прыда́тнае памяшка́нне;

подходя́щий моме́нт зру́чны мо́мант;

э́то де́ло подходя́щее разг. гэ́та спра́ва нядрэ́нная;

в подходя́щей компа́нии у адпаве́днай (у до́брай) кампа́ніі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сравне́ние

1. (действие) параўна́нне, -ння ср.; неоконч. параўно́ўванне, -ння ср.;

2. лит. параўна́нне, -ння ср.;

3. грам. параўна́нне, -ння ср.;

сте́пени сравне́ния ступе́ні параўна́ння;

не идёт ни в како́е сравне́ние не ідзе́ ні ў яко́е параўна́нне, не́льга параўна́ць; і блі́зка не падыхо́дзіць;

по сравне́нию у параўна́нні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)