алёс, алёсу і альсу, м.

Абл. Нізкі заліўны луг; зарослая хмызняком або трысцём нізіна; забалочанае месца. Побач з дарогай ляжаў цёмны дрымучы алёс. Там сярод дрэў угадваліся лаза, чарот і зялёныя завадзі. Ракітны. Нялёгка дарогаю гэтай ісці, Па алёсах глухіх, у высокім трысці. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магілы. Магільны камень. Магільны насып.

2. Такі, як у магіле. Магільны холад. // Абсалютны, поўны (аб цішыні, спакоі). Магільная цішыня была ў Чыкілевічавай хаце, калі старшыня сельсавета агалошваў.. грозную рэвалюцыю. Колас.

3. Глухі, нізкі; замагільны (пра голас).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падхалі́м, ‑а, м.

Нізкі, подлы чалавек, які дагаджае, хваліць у мэтах асабістай выгады; падлізнік. — Ото душа! Ото начальнік! — Так падхалімы кожны раз Хвалілі, соладка гурчалі І грошы мірна кралі з кас. Панчанка. [Містэра Лаяна] не маглі абмануць ліслівыя позіркі, кампліменты яўных падлізаў, робленыя ўсмешкі падхалімаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зямля́. Рус., укр. земля́, польск. ziemia, серб.-луж. zemja, палаб. ziḿă, чэш. země, славац. zem, славен. zémlja, серб.-харв. зѐмља, балг. земя, макед. земја. Ст.-слав., ст.-рус. землꙗ. Прасл. zem‑ja (параўн. корань *zem‑: зямны, чарназём), літ. žẽmė, лат. zeme, ст.-прус. semme ’зямля’, сюды ж літ. žẽmas, лат. zemsнізкі’, ст.-перс. zam ’зямля’, грэч. χαμαί ’на зямлі’, χαμηλόςнізкі’, лац. humus ’зямля, грунт’. І.‑е. *gʼhđem ’зямля’ (Покарны, 1, 414) ці *dh(e)gʼhom (Іванаў, ВСЯ, 2, 8, па Крэчмеру) з улікам хец. dakam, тах. A tkam, тах. B kem, грэч. χθών ’зямля’. Шанскі, 2, З, 87; Фасмер, 2, 93; Мартынаў, Лекс. взаим., 143; Махэк₂, 714; Скок, 3, 649–650; БЕР, 1, 634–635; Траўтман, 369.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адста́ласць, ‑і, ж.

Стан адсталага; нізкі ўзровень развіцця. Культурная адсталасць. □ Нацыянальная палітыка Савецкага ўрада была накіравана на тое, каб ліквідаваць адсталасць раней прыгнечаных нацый. Пшыркоў. Мухтар паведаміў мне, што гэтыя паўгода ён тут не сядзеў, склаўшы рукі, а ліквідаваў сваю, як ён сказаў, тэхнічную адсталасць. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́длы, ‑ая, ‑ае.

Нізкі ў маральных адносінах; ганебны, несумленны. [Тарас Іванавіч:] — Разумныя людзі спачуваюць вам, дурні, прахвосты ганяць, а болей хітрыя і подлыя маўчаць. Колас. — Дзе ты яе [цялушку] ўжо знойдзеш? — махнуў рукою Вабёр. — Хто ўзяў, той і хаваць умее. — Платон Грушка абурыўся на нечы такі подлы ўчынак. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

блішча́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае гладкую, бліскучую паверхню, які адбівае прамені святла. На чалавеку быў сіні гарнітур, да самай шыі зашпілены на блішчастыя гузікі. Васілёнак. Да ліфта трэба было прабегчы цераз нізкі, прасторны, вылажаны жоўтым блішчастым паркетам хол. Скрыган. Чорная блішчастая машына спынілася ля хаткі Грушкавай маці. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эста́мп, ‑а, м.

Адбітак якога‑н. відарыса на паперы, тканіне, пергаменце і пад., зробленага самім мастаком або майстрам-гравёрам. [Зося] хутка ўвайшла ў цемнаваты цесны калідорчык, павярнула налева і спынілася ў шырокіх дзвярах, аслепленая бляскам мэблі, эстампаў на сценах.. і яшчэ многага іншага, чым быў устаўлены нізкі стол на тонкіх ножках. Шамякін.

[Фр. estampe ад іт. stampa — друк, адбітак.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ку́са ’цяжка, недастаткова’ (Нас.). Укр. кусай ’куцы, недастатковы’, балг. къс ’кароткі, недастатковы, нізкі’, серб.-харв. кус ’тс’, польск. kusy, чэш. kusy, славац. kusy, в.-луж. kusi, н.-луж. kušy ’тс’. Прасл. /шяъ, якое можна разглядаць як и/д‑ дублет да kęs7 > (гл. кус) (Брукнер, KZ. 42, 351; Слаўскі, SO, 18, 275–276). Параўн. куца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сі́плы, ‑ая, ‑ае.

Прыглушана-хрыплы, з лёгкім сіпеннем і прысвістваннем (пра голас, гукі чаго‑н.). Праводзячы нас, Эдуард Людвігавіч сіплым голасам сказаў на развітанне: — Хворы я, стары! Хведаровіч. Канцы яе [вароны] крыл[аў] свіціліся, як канцы сцёртага веніка, і пры ўзмахах іх даносіўся сіплы свіст паветра. Карпюк. Нізкі, сіплы гудок цеплавоза скалануў паветра. Радкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)