згале́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Голы, апусцелы (пра дрэвы, нівы і пад.). Дзе-нідзе трапляліся цэлыя дзялянкі зусім згалелых дрэў, і лес сумна хваляваў пустэчай. Мележ. Згадай гэты дзень залаты, што над пушчай, згалелымі пожнямі рассыпаў залатыя лісты. Дубоўка.
2. перан. Вельмі бедны, збяднелы. Нялёгка было згалеламу шляхцюку служыць сярод багатай знаці, але к трыццаці гадам і ён стаў паручнікам. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераспе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Вельмі спелы. У паветры адчуваўся пах пераспелага рамонку і прэлага жаўталісця. Хведаровіч. На старым вішняку дзе-нідзе чарнелі буйныя пераспелыя ягады. Ігнаценка.
2. перан. Разм. іран. Які выйшаў з гадоў, узросту, уласцівага якому‑н. становішчу. Пераспелая нявеста. □ Пераспелы кавалер, калі Казік Сядзёлка ў свае трыццаць з лішкам год усё яшчэ не дабраў часу наладзіць асабістае жыццё. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праткну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Адолеўшы перашкоды, прайсці, прарвацца праз што‑н. А тут карнікі абклалі так, што нідзе не праткнуцца, толькі вось гэты краёчак балота аставаўся яшчэ не закрыты. Быкаў.
2. Прайсці праз што‑н. наскрозь. Хоць сонца ўзнялося, Па возеры дымна: Туман — нават промню Сюды не праткнуцца. Калачынскі.
3. Быць праткнутым. Папера праткнулася. Мех праткнуўся на цвік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́разь, ‑і, ж.
1. Скразная, звычайна вузкая адтуліна, прарэзаная ў чым‑н. Саўка зазірнуў у проразь дупла: там бялелі рэшткі воску і дзе-нідзе блішчаў мёд. Сачанка. І тут заўважыў Міколка, як праз проразь паліто відаць жандарскія сінія штаны. Лынькоў. // Разм. Від мастацкай скразной разьбы. // Спец. Выраз, жалабок у прыцэльным прыстасаванні агнястрэльнай зброі.
2. Спецыяльная лодка для перавозкі жывой рыбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пухо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з пуху або напханы пухам. Пуховая падушка. □ На будоўлі кожны дзень з’яўлялася сціплая невысокая жанчына ў гумовых ботах і ў цёплай пуховай хустцы. Грахоўскі. // Такі, як пух; які нагадвае пух. Быў на дзіва ясны дзень, пякло сонца, а неба — сіняе, і толькі дзе-нідзе з’яўляліся невялікія пуховыя хмаркі. Гурскі.
2. Які дае пух. Пуховыя пароды коз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спрэс, прысл.
Поўнасцю, цалкам; зусім. Аднекуль навалакліся хмары — спрэс зацягнулі неба. Сабаленка. За ноч наваліла столькі снегу, што нідзе не было ні сцежкі, ні дарогі, спрэс цалік. Чарнышэвіч. [Колас:] — Я думаю пра Аляксандра Грына. Яго летуценнікі.. — гэта ўжо нешта спрэс новае. Лужанін. // Скрозь, усюды; цалкам. Карані спрэс павыпіналіся з зямлі цэлымі вузламі. Сачанка. Рудымі жалудамі была засыпана спрэс уся зямля. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ублы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Заблытаць што‑н. у чым‑н.
2. Разм. Увязаць, абматаць што‑н. Ублытаць валёнак вяроўкамі.
3. перан. Разм. Умяшаць, уцягнуць у што‑н., куды‑н., зрабіць саўдзельнікам чаго‑н. Ублытаць у непрыемную справу. □ Швагераў адказваў ахвотна і, здавалася, шчыра, але не без хітрасці: стараючыся так падаць усё, каб нідзе не ўблытаць сябе. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дубро́ва, ‑ы, ж.
Невялікі лісцевы лес; гай. Дарога вілася між густых дуброў, але часта насустрач нам нечакана выбягаў малады сасоннік. Хведаровіч. Праз дарогу цягнуліся калгасныя палеткі, дзе-нідзе перарэзаныя невялікімі бярозавымі пералескамі ці дубровамі. Шчарбатаў. // Дубовы лес. Дубнячок, што некалі.. ледзь дасягаў чалавечага росту, цяпер .. стаў суцэльнай дубровай. Ракітны. Усё ж шыракалістыя пароды сустракаюцца, а месцамі нават утвараюць невялікія дубовыя ляскі, так званыя дубровы. Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тае́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тайгі, з’яўляецца тайгой. Таежны лес. // Які знаходзіцца, размешчаны ў тайзе. Таежны пасёлак. □ Бяжыць, уцякае ад .. [тайгі] сталёвая лента, дзе-нідзе пераскочыць цераз таежную рэчку. Васілевіч. // Які жыве ў тайзе; працуе ў тайзе. Таежны паляўнічы. □ У нанайцаў няма ні палёў, ні садоў, ловяць рыбу яны, б’юць таежных звяроў. Дубоўка.
2. Уласцівы тайзе, яе жыхарам. Таемныя звычаі. Таежнае жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабыць сов.
1. побы́ть;
пабу́дзь тут — побу́дь здесь;
2. побыва́ть;
п. у ро́зных краі́нах — побыва́ть в ра́зных стра́нах;
◊ п. на кані́ і пад канём — пройти́ ого́нь и во́ду (и ме́дные тру́бы);
пабы́ў у вадзе́ і не мо́кры нідзе́ — погов. вы́шел сухи́м из воды́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)