Недасну́й ’памылка пры снаванні, калі снуецца менш пасмаў, чым павінна быць’ (расон., Шатал.; Уладз.). З неда- ’недастаткова’ і снаваць паводле распаўсюджанай мадэлі ўтварэння назваў розных заган пры тканні, параўн. недабой, недасек, недахоп і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

неасцяро́жнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць неасцярожнага, недахоп асцярожнасці. Начальства эшалона і камендатура прыйшлі да згоды, што прычынай выбуху магла стацца неасцярожнасць саміх салдат. Лынькоў. // Неасцярожны ўчынак, паводзіны і пад. Адна хоць самая маленькая неасцярожнасць, адзін недастаткова вывераны крок — і ўсё гіне, сотні людзей ахвяруюць сваім жыццём. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

недае́сці, ‑ем, ‑ясі, ‑есць; ‑ядзім, ‑ясце, ‑ядуць; пр. недаеў, ‑ела; заг. недаеш; зак.

Паесці недастаткова, не дасыта. — Калі чалавек паставіў сабе вялікую мэту, дык ён дзеля яе недаспіць, недаесць, вытрымае ўсё... Паслядовіч. Хутка.. [Міхаль] пачаў ездзіць у Маскву, Ленінград.. А ведама ж — дарога: і недаясі, і недаспіш. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Недапе́ка ’дурань, дурніца’ (Яўс.), недапёка ’недавучка’ (Нас.), ’нязграбны чалавек’, недапе́клы, ’не зусім разумны’, недапе́чаны, недапячоны ’тс’ (Сл. ПЗБ), з неда- ’недастаткова’ і пячы́ (іранічна), параўн. недапе́чаны ’недапечаны; недавучаны; неразумны, дурнаваты’; магчымы ўплыў дзеяслова пячы́ся ’клапаціцца, даглядаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паскіпа́цца, пьіскіпацца ’пашчапацца’ (Бяльк.). Да сыпаць, аскепак (гл.). Апошняе слова і адскепак ’трэска’. Блесэ (SB, 1935–1936, 5, 7) адносіць да балтызмаў, параўн. лат. škʼėpele ’трэска’, літ. skepsne ’разарваная тканіна’, якія Лаўчутэ (Балтизмы, 137) лічыць недастаткова абгрунтаванымі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

малапісьме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць. Малапісьменны, але разумны.. рабочы хутка рабіўся цвёрдым прыхільнікам сацыял-дэмакратаў. Мурашка. Са школьнай праграмы.. [Бярвенскі] сёе-тое ведаў, а наогул быў малапісьменны. Колас.

2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі. Большасць пратаколаў напісана малапісьменным почыркам, сваёю хатняй мовай. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расплы́ўчаты, ‑ая, ‑ае.

1. Які не мае выразных абрысаў, ліній, форм. [Васіль і Вольга] вярталіся ў вёску вузкай палявой сцежкаю, па якой слаўся адбітак рубчастай веласіпеднай гумы: невыразны, расплыўчаты на пяску і.. акрэслены ў нізіне, дзе глеба была чорная і вільготная. Савіцкі.

2. перан. Недастаткова выразны, няпэўны, няясны. Расплыўчатае выказванне. Расплыўчатыя думкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазгля́вы ’недастаткова густы, трохі рыхлы’ (Растарг.) паходзіць з рус. мозглый < мо́згнуть ’гніць, псавацца, цвісці’, промозглый ’гнілы, сыры’, якія ад мъзга (Міклашыч, 207). Сюды ж і ц.-слав. мъждивъ, измъждити ’аслабець’, рус. мозгля́к ’недалуга’ (Праабражэнскі, 1, 545; Фасмер, 2, 638).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мірс ’страх, які даводзіць чалавека да непрытомнасці’ (Карскі, Труды). Балтызм, які Карскі (там жа, 393) супастаўляе з літ. mirksóti, mirksaũ ’сядзець з напаўрасплюшчанымі вачамі’ або з mir̃ti ’паміраць’. Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць гэту лексему да слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́тачка ’курачка’: патачка, патачка, села прр прр (гавораць, калі хочуць злавіць курыцу (барыс., LKK, 16, 187)). Грынавяцкене і інш. (там жа) звязваюць з літ. pututė ’тс’; Лаўчутэ (Балтизмы, 147) адносіць да слоў, балтыйскае паходжанне якіх недастаткова аргументаванае. Гл. пу́ця ’курыца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)