сама́лі і самалі́, нескл.; адз. сама́лі і самалі́, нескл., м. і ж.

1. Народ, які жыве на паўвостраве Самалі ў Афрыцы.

2. у знач. нескл. прым. Мова народа самалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пісьме́ннасць ’уменне чытаць і пісаць’, ’адсутнасць памылак’, пі́сьменнасць ’сістэма графічных знакаў для пісання’, ’сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-небудзь эпохі пэўнага народа’, рус. пи́сьменность ’пісьменнасць’, польск. piśmienność ’граматнасць’, ’літаратура’, серб.-харв. пи̏сменост ’тс’, макед. писменост ’пісьменнасць’, ’граматнасць’, балг. писменост ’пісьменнасць’. Бел. пісьме́ннасць < пісьме́нны; а пісьменнасць, відаць, прыйшло з рус. мовы пісьмовым шляхам (пра рус. письменность гл. Вінаградаў, ДС ИЯ, 1959, 31–49).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

преклоне́ние ср.

1. (действие) книжн., уст., высок. паклане́нне, -ння ср., схіле́нне, -ння ср.; неоконч. схіля́нне, -ння ср.; кле́нчанне, -ння ср.; см. преклони́ть, преклоня́ть;

2. (чувство уважения) глыбо́кая паша́на (пава́га), пачуццё глыбо́кай паша́ны (пава́гі); паклане́нне, -ння ср. (перад чым);

преклоне́ние пе́ред герои́змом наро́да паклане́нне пе́рад гераі́змам наро́да;

3. (раболепство) нізкапакло́нства, -ва ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

контррэвалю́цыя, ‑і, ж.

Рэакцыйная барацьба звергнутых эксплуататарскіх класаў супроць рэвалюцыйнага народа і створанага рэвалюцыяй новага дзяржаўнага ладу за аднаўленне ранейшых парадкаў, а таксама ўдзельнікі гэтай барацьбы. Унутраная контррэвалюцыя. Разграміць контррэвалюцыю.

[Фр. contre-révolution.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гну́сны і гню́сны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які выклікае агіду; брыдкі, гадкі. Гнусная лаянка. Гнусны ўчынак. // Подлы, здольны тварыць гадасці (пра чалавека). Легенда народа стварыла Іуду,.. Як гнусную постаць прадажнага бруду. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Радо́вішча ’месца нараджэння карысных выкапняў’ (ТСБМ), радо́вішчы ’нетры’ (Сцяшк. Сл.). Уведзена ў літаратурную мову стваральнікамі БелСЭ (Каўрус, Мова народа, мова пісьменніка, Мн., 1989, 230) як калька рус. месторождение ’тс’; аўтарства прыпісваецца Я. Казеку (Полымя, 1997, 12, 2000; Роднае слова, 1995, 1, 11). Параўн. аднак укр. родови́ще ’тс’, што побач з рус. родни́к ’крыніца’ сведчыць аб прадаўніх уяўленнях пра нараджэнне (корань род‑) усяго існага (Німчук, Давньорус., 14).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

караво́кі, ‑ая, ‑ае.

Які мае карыя вочы. На прыпынку ў калідоры вагона паяўляецца першы прадстаўнік чэхаславацкага народа, дабрадушны, крыху паўнаваты для сваіх маладых год, каравокі старшына-пагранічнік з папкай пад пахай. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўнамо́цны, ‑ая, ‑ае.

Надзелены якімі‑н. паўнамоцтвамі. Паўнамоцны пасол. □ У свой час любоў да народа вылучыла вялікага песняра польскага нацыянальна-вызваленчага руху Адама Міцкевіча песняром братэрства, .. зрабіла паўнамоцным прадстаўніком усяго славянства. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сказа́нне, ‑я, н.

Апавяданне гістарычнага або легендарнага зместу — адзін з жанраў старажытнай рускай літаратуры. Сказанне аб кіеўскіх волатах. □ Нават глыбокая старасць не хоча ісці ад жыцця. І сказанні народа пацвярджаюць гэта. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

татэмі́зм, ‑у, м.

Найбольш старажытная форма рэлігіі раннеродавага грамадства — вера ў звышнатуральную сувязь, у кроўную блізкасць родавай групы з якім‑н. татэмам. Сляды татэмізму захаваліся ў забабонах і павер’ях беларускага народа. Саламевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)