ад’ектыва́цыя, ‑і, ж.

Пераход іншых часцін мовы ў прыметнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мілагу́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мілагучнага. Мілагучнасць мовы. Мілагучнасць голасу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скла́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць складнага. Складнасць мовы. Складнасць фігуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

украіні́зм, ‑а, м.

Слова, зварот, запазычаныя з украінскай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фана́цыя, ‑і, ж.

Спец. Гучанне голасу і гукаў мовы.

[Фр. phonation.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фане́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

1. Гукавы лад, гукавы састаў мовы. Фанетыка беларускай мовы.

2. Раздзел мовазнаўства, які вывучае гукі ў моўным патоку, іх спалучальнасць і пазіцыйныя змяненні.

[Грэч. phōnetikē.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ве́данне, -я, н.

1. Знаёмства з чым-н., валоданне чым-н.

В. жыцця.

З веданнем справы.

В. замежнай мовы.

2. Падпарадкаванне, распараджэнне, кіраванне (кніжн.).

Інстытут знаходзіцца ў веданні міністэрства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́бразны, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе вобразы, паказвае што-н. у вобразах; яскравы, яркі, жывы.

Вобразнае абагульненне ўбачанага.

Гаварыць вобразна (прысл.).

|| наз. во́бразнасць, -і, ж.

В. паэтычнай мовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жарго́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Мова якой-н. прафесійнай або сацыяльнай групы, насычаная спецыфічнымі словамі і выразамі, якія адрозніваюцца ад агульнанароднай мовы.

Ж. маракоў.

|| прым. жарго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагма́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

У семіётыцы, мовазнаўстве: кірунак, які вывучае адносіны паміж сродкамі мовы і тымі, хто гэтымі сродкамі карыстаецца; самі такія адносіны.

|| прым. прагматы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)