Манта́ж ’зборка і ўстаноўка машын, збудаванняў з гатовых частак’, ’падбор і аб’яднанне асобных частак мастацкага твора ў адно цэлае’ (ТСБМ). З польск. або рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 83), у якіх з франц. montage ’пад’ём, зборка, устаноўка’ (Лёхін, 462) < monter ’выцягваць у вышыню, устанаўліваць’ < лац. montare < mons, Р. скл. montis ’гара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стэнд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Шчыт, стойка, на якія выстаўляюцца прадметы для азнаямлення.

Стэнды з кнігамі.

2. Спецыяльная ўстаноўка для зборкі і выпрабавання машын.

Кантрольна-праверачны с.

3. Спецыяльна абсталяванае месца для спартыўнай і вучэбнай стральбы шротам па мішэнях-талерачках.

|| прым. стэ́ндавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вібра́цыя, ‑і, ж.

1. Рытмічнае хістанне пругкага цела; дрыжанне. Вібрацыя машын.

2. Ваганне вышыні тону якога‑н. гуку (голасу, струны). Голас багаты вібрацыямі.

[Лац. vibratio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

легкавы́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для перавозкі невялікай колькасці пасажыраў, ручнога багажу. Легкавы аўтамабіль. □ Па шашы праляцела адна за адной некалькі легкавых машын. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагалю́дна, безас. у знач. вык.

Аб наяўнасці мноства людзей. На Крашчаціку шырокім Мнагалюдна кожны дзень: Ўсцяж плывуць машын патокі Між патокамі людзей. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадзі́цель, ‑я, м.

Той, хто кіруе самаходнай машынай (аўтамабілем, танкам, катэрам і пад.). Вадзіцель павысоўваліся з кабін, сям-там выйшлі з машын пасажыры. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Памянш.-ласк. да карэта.

2. Рухомая частка некаторых механізмаў, машын, апаратаў. Карэтка пішучай машынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экскава́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Выманне і перамяшчэнне пароды, грунту і пад. пры дапамозе экскаватара, экскаватарных машын. Экскавацыя залежаў торфу.

2. У медыцыне — паглыбленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Меха́ніка ’фізіка руху цел і стану раўнавагі, а таксама ўзаемадзеянне цел’, ’будова, канструяванне машын, апаратаў, прыстасаванняў’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 83), запазычана з рус. мовы, у якой механика (1709 г.) праз польск. ці ням. з лац. mēchanica ’механіка’ < ст.-грэч. μηχανική τέχνή ’уменне будаваць машыны’ (SWO, 461). Бел. лексема магла быць узята з польск. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фізі́чны, -ая, -ае.

1. гл. фізіка.

2. Які мае адносіны да чалавечага арганізма або да дзейнасці мышцаў, мускулаў; цялесны.

Фізічная праца.

Фізічная прыгажосць.

Перамагчы фізічна (прысл.).

3. Які адносіцца да палавых узаемаадносін.

Фізічная блізкасць.

4. Матэрыяльны.

Фізічнае старэнне машын.

Фізічная асоба (спец.) — чалавек, індывід як носьбіт грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)