заме́с, ‑у, м.

Спец.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. замешваць — замясіць. Замес цеста. Замес бетону.

2. Тое, што замешана; маса, якая замешваецца ў адзін прыём. Адгрузіць гатовы замес. Даць восемсот замесаў за змену.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́пел, ‑у, м.

Пылападобная, звычайна шэрая маса, якая застаецца пасля згарання, спальвання чаго‑н. Сцёпка дакурыў люльку, выбіў з яе попел, схаваў за пазуху і толькі тады падаўся памаленьку ў панскія пакоі. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іне́ртны в разн. знач. ине́ртный;

~ная ма́са — ине́ртная ма́сса;

і. чалаве́к — ине́ртный челове́к;

~ныя га́зы — ине́ртные га́зы;

~ныя матэрыя́лы — ине́ртные материа́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аднаро́дны

1. одноро́дный, сро́дный;

~ныя з’я́вы — одноро́дные (сро́дные) явле́ния;

2. одноро́дный;

~ная ма́са — одноро́дная ма́сса;

~ныя чле́ны ска́за — одноро́дные чле́ны предложе́ния

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ма́гма ’расплаўленая сілікатная маса высокай тэмпературы, якая ўтвараецца ў глыбінях зямлі’ (ТСБМ), было запазычана праз рус. ці польск. мовы ў якасці навуковага тэрміна, які з грэч. μάγμα ’падонкі, буза, калатушка’ (Лёхін, 414).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

а́тамны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да атама. Атамная энергія. Атамны век. Атамная маса. Атамнае ядро. // Які адносіцца да выкарыстання атамнай энергіі. Атамная электрастанцыя. Атамная фізіка. Атамны ледакол. Атамны рэактар. Атамная вайна, зброя, бомба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слаі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з слаёў, ляжыць слаямі. Слаістая маса. Слаісты грунт. □ Мінуў [Пятро] мост цераз незамерзлую рэчку з імклівай рудой вадой, што бубнела, булькала ля берага пад карункавай стрэшкай слаістага лёду. М. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шарбе́т, ‑у, М ‑беце, м.

1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.

2. Густая салодкая маса, прыгатаваная з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.

3. Малочная пахучая памадка розных колераў з драблёнымі арэхамі.

[Араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палі́ва ’шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мядзв., Грыг., Шат., Сл. ПЗБ), полі́ва ’паліва, палуда’ (ТС). Рус., укр. поли́ва, польск. polewa, чэш., славац. poleva ’тс’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад паліваць < ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

масці́ка, ‑і, ДМ ‑ціцы, ж.

1. Густая вязкая маса, якая ўжываецца для прыклейвання ізаляцыйных, дэкаратыўных матэрыялаў, насцілу падлогі і інш. Дахавая масціка.

2. Сумесь воску з фарбай для націрання паркетнай падлогі.

3. Смала некаторых дрэў.

[Грэч. mastichē — смала дрэва.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)