Нарэў ’вялікі мядзведзь’ (Інстр. 2). Няясна, магчыма, да рваць (гл.), прасл. *гъиайу якое, паводле Мяркулавай (Этимология–1978, 96), магло мець значэнне ’схапіўшы зубамі, адарваць кусок’. Відаць, як і іншыя назвы мядзведзя, табуізаваная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кляшчо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. звычайна мн. (кляшчо́ткі, ‑так). Разм. Тое, што і ляшчоткі.

2. Абл. Кусок палкі, расшчэплены з аднаго канца або пасярэдзіне, для сціскання чаго‑н. Кляшчотка была зроблена не на яго хвост — падшывальцы .. ўзялі цяжкае палена, і кот не мог адбегчыся далёка. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клапаву́хі ’аблавухі’ (Нар. лекс.). Укр. клаповухі ’тс’, балг. клепоух, славен. klapouh ’тс’, польск. kłapouchy, чэш. кіаройску́ ’тс’. Паралелі сведчаць аб магчымасці прасл. kia- роuxъ (Слаўскі, 2, 251–252). Першая частка гэтага складанага слова да дзеяслова klapali, які яшчэ ў праславянскі перыяд развіў значэнне ’біць’, ’пляскаць’. Адсюль польск. kłapały ’аб вялікіх (пляскатых) вушах’, чэш. kľapalé uši ’адвіслыя вушы’, серб.-харв. клепаете уши ’тс’. Бясспрэчна, праславянскі характар гэтага словазлучэння прывёў да таго, што дзеяслоў klapali атрымаў другаснае значэнне ’абвісаць’ (параўн. балг. клемам, серб.-харв. клепати, славен. klapali). Сюды ж прасл. Ыаръlькусок матэрыі, плоскі кусок’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кавяла́ (мн. кавёлы) ж., разг.

1. (искусственная деревянная нога) деревя́шка;

2. (изогнутый кусок дерева в какой-л. снасти) криву́ля

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

брусо́к, -ска́ м.

1. (точильный камень) брусо́к, осело́к;

2. (четырёхгранный продолговатый кусок чего-л.) брусо́к;

б. мы́ла — брусо́к мы́ла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ушы́ўка ж.

1. вши́вка;

2. приши́вка;

3. вта́чка;

1-3 см. ушы́ць 1-3;

4. (вшитый кусок) вши́вка, вта́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзель, ‑і, ж.

1. Частка, доля, выдзеленая каму‑н. для карыстання, апрацоўкі і пад. — Каму гэты? — паказаў пальцам Кісяленка на крайні кусок хлеба. — Першаму, — адказаў Віктар. Марынчук узяў сваю дзель. С. Александровіч. Мацвею тады хутарок дастаўся. Быў якраз такі на яго дзель абрубак зямлі. Лобан.

2. Вынік дзялення аднаго ліку на другі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каліта́, ‑ы, ДМ ‑ліце, ж.

1. Уст. Сумка для грошай; вялікі кашалёк. Над сіратою бог з калітою, ды з каліты ёй нічога не трапляе. З нар.

2. Уст. Грошы, багацце.

3. Абл. Паходная торба, сумка. Дастае тоўстую кнігу Дзед з вялікай каліты. Грахоўскі. [Марына] бярэ кусок асушка, Хлябок апошні з каліты. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ве́ба ’бавоўна’ (Сцяшк. МГ). Бясспрэчна, запазычанне з польск. weba ’вельмі тонкае ільняное палатно; галандскае палатно’ (а гэта з ням. Webe ’тканіна, кусок палатна’, да weben ’ткаць’). Параўн. і чэш. véba ’гатунак тонкага палатна’ (< ням.; Махэк₂, 680).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурза́лаккусок дрэва; вялікі камяк у страве; бясформенны кавалак’ (КСП). Магчыма, да ву́рзаць ’прагна есці, глытаць’ ці ’стукаць, біць’, гл. ву́рзнуць, націск і словаўтварэнне, магчыма, пад уплывам назоўнікаў з падобнай семантыкай (кава́лак, бурва́лак, вурва́лак і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)