дыск, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Прадмет, дэталь якой-н. машыны, прыстасавання ў выглядзе плоскага круга.
Д. электрапілы.
Д. аўтамата.
2. Спартыўны снарад у форме круга, які прымяняецца для кідання.
Кінуць д.
3. Аптычны носьбіт інфармацыі ў выглядзе плоскага круга.
Выпусціць д.
Запісаць д.
Модныя дыскі.
4. Прыстасаванне для захоўвання інфармацыі на камп’ютары.
Магнітны д.
Аптычны д.
|| прым. ды́скавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Дыскавая барана.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адшліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.
1. Апрацаваць шляхам шліфавання. Адшліфаваць дэталь. // Зрабіць роўным, гладкім.
2. перан. Згладзіць шурпатасці мовы, стылю. Нічога, нічога, браце Брыль! — заспакойваў яго старшыня. — Дапамажы, браце, правесці нам работу ў асноўным, а ўжо дэталі адшліфуем мы самі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпо́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Спец.
1. Дэталь у якім‑н. механізме, машыне і пад., якая засцерагае ад узаемнага перамяшчэння злучаных ёю частак.
2. У рыбнай прамысловасці — драўляны пруток або палачка, якая засоўваецца ў рыбу праз рот удоўж цела.
[Польск. szponka ад ням. Span.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Нацэ́пніца ’памылка пры снаванні красён’, нацэпуха ’тс’ (Сл. ПЗБ), нацэпіца, nanėniu̯a ’тс’ (Уладз.). Да цэп, цапок (цэпок) ’дэталь у кроснах’, параўн.: У ніту на одном цыпку да две кобылкі — нацэпіца (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апрацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.
1. што. Вырабіць, адшліфаваць, ачысціць, зрабіць гатовым для чаго-н.
А. дэталь.
А. камень.
2. што. Падрыхтаваць для пасеву, пасадкі.
А. зямлю.
3. перан., каго-што. Уздзейнічаць на каго-н. у пажаданым кірунку, схіліць да чаго-н.
4. Надаць чаму-н. завершаны выгляд; зрабіць больш дасканалым.
|| незак. апрацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. апрацо́ўванне, -я, н. і апрацо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шасцёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Лічба
6.
2. Назва чаго-н., што змяшчае шэсць адзінак, напр.: запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.
3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (разм.).
Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).
4. Дэталь у малатарні; шасцярня².
|| прым. шасцёрачны, -ая, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адпрасава́ць 1, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Выгладзіць што‑н. прасам. [Ганя] асцярожна зняла з вешалкі бацькаў касцюм і звычайна, нібы Змітрок ужо даўно яго насіў, сказала: — Я адпрасавала крыху... Вось, трымай. Ваданосаў.
адпрасава́ць 2, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
Спец. Апрацаваць прэсам, вырабіць прасоўкай. Адпрасаваць дэталь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́, ‑і, ДМ чацэ, ж.
Дэталь, якая замацоўвае ўзрывальнік ручной гранаты для засцярогі ад нясвоечасовага выбуху. Рыгор узяў паданы Арэшкам канец шнура, прымацаваў яго да чакі ўзрыва[льніка]. Краўчанка. І раптам пад ногі .. [фашыстам] паляцела з-за машыны граната. Але не ўварвалася. Яўген, не выцягнуў чаку. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Пумпу́ра ’паўпрыца (дэталь у жорнах)’ (воран., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа), з літ. pumpurė ’тс’, хутчэй за ўсё гукапераймальнага паходжання, параўн. таксама ням. ритретʼстукаць, грукатаць’, што, магчыма, было асновай для назвы тэхнічнай дэталі паводле характарнай (“шумавой”) прыметы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́тка ’выдумшчык, махляр’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, звязана з польск. rytka, retka ’дэталь ткацкага станка для навівання пражы на навой’, якое з ням. Retkamm. Наўрад ці можна збліжаць з серб.-харв. ри̏та ’лахман’, ’галадранец’, ’абарванец’, не гледзячы на фармальнае падабенства.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)