папашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і папашу́кваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго-што і чаго (разм.).

Шукаць доўга, неаднаразова.

П. цяля ў лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жыву́чы, -ая, -ае.

1. Жыццяздольны, вынослівы.

Ж. арганізм.

Жывучыя кветкі.

2. перан. Здольны доўга захоўвацца, існаваць.

Жывучыя звычаі.

|| наз. жыву́часць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

угамані́цца, -маню́ся, -мо́нішся, -мо́ніцца; зак. (разм.).

Супакоіцца, уціхнуць.

Гракі доўга не маглі ў.

Мяцеліца к вечару ўгаманілася.

|| незак. угамо́ньвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

начні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

1. Лятучая мыш.

2. м. і ж. Той (тая), хто доўга не кладзецца спаць, бадзяецца начамі (разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папастая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й і папасто́йваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Стаяць доўга, неаднаразова.

Прыйшлося папастаяць (папастойваць) у чарзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

затанцава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся; зак. (разм.).

1. Захапіўшыся танцамі, забыць пра час.

З. да ранку.

2. Доўга танцуючы, стаміцца.

З. да ўпаду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Маздаголіццадоўга збірацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). З мазголіццадоўга поркацца’ ў выніку пашырэння кораня суфіксам ‑да‑ пад уплывам мадыгава́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нацяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. Доўга, многа пахадзіць, паблукаць дзе-н.

Н. па лесе.

2. Стаміцца, цягаючы што-н. цяжкае.

Н. мяхоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папавадзі́ць, -ваджу́, -во́дзіш, -во́дзіць і папаво́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Вадзіць доўга, неаднаразова; павадзіць многа каго-, чаго-н.

Колькі ён папавадзіў (-воджваў) турыстаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папасядзе́ць, -джу́, -дзі́ш, -дзі́ць; -дзі́м, -седзіце́, -дзя́ць; -дзі́, і папасе́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак. (разм.).

Пасядзець доўга, неаднаразова.

Колькі ён папасядзеў над гэтымі чарцяжамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)