рэгламентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.
Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням. Рэгламентаваць абавязкі. □ Гэты распарадак цяпер нікому не быў патрэбен, вісеў, усімі забыты, і толькі зрэдку, выпадкова трапіўшы каму-небудзь на вочы, абуджаў успаміны аб тых, чыё жыццё ён некалі рэгламентаваў. Шашкоў.
[Фр. réglementer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Дзеньдо́бры ’дабрыдзень’ (Нас., Касп.). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычана з польск. мовы. Параўн. польск. dzień dobry ’тс’. Як мяркуе Кюнэ (там жа), аб запазычанні сведчыць парадак слоў, які дакладна адпавядае польскаму ў гэтай форме звяртання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Струмкава́ты, струмкова́тый ‘няроўны, вузлаваты’ (Сл. Брэс.), струмковаты ‘тс’ (Уладз.). З струпковатый (гл. струпаваты) з менай п > м або, што больш дакладна фанетычна, з *страмкаваты < стромкі (гл.), магчыма, з першасным значэннем ‘той, які крута, туга спрадзены’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
штык¹, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
1. Колючая зброя, якая насаджваецца на канец ствала вінтоўкі, ружжа.
Клінковы ш.
Ісці ў штыкі (пра рукапашны бой).
2. Узброены баец, салдат (спец.).
У роце засталося сорак штыкоў (гэта значыць стралкоў-пехацінцаў).
◊
У штыкі сустракаць (прыняць) каго-н. — крайне варожа.
Трымацца на штыках (перан.) — сілай войск.
Як штык (разм.) — зусім дакладна, безумоўна.
Каб з’явіўся заўтра сюды як ш.
|| прым. штыкавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
То́есны ’зусім падобны, аднолькавы, такі яе’ (ТСБМ). Новаўтварэнне ад *то́есць, параўн. народнае то́ісь ’дакладна значыцца’ (гл. тоісь-то), рус. то́ есть ’гэта значыць’, польск. to jest ’тс’, па тыпу рус. тождественный ’той самы, аднолькавы, такі ж’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́едзь ’ежа’: Ена умрэ без нееді (Ян.). Незвычайнае тлумачэнне слова удакладняецца прыведзенай ілюстрацыяй, з якой вынікае, што першаснае значэнне яго павінна быць вядзенне’, што дакладна адпавядае засведчанаму ў іншых гаворках неедзь ’голад, недаяданне’ (Янк. 2), да есці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абыто́к ’востраў’ (Др.-Падб.) < аб‑цячы, параўн. востраў і струя, струмень. Маецца на ўвазе рачны востраў. Беларускае слова дакладна супадае з рэканструкцыяй Трубачова на аснове анамастычных даных, гл. Трубачоў, Дополн., 3, 101; параўн. Мартынаў, SlW, 61–62.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Збратдзеці ’дваюрадныя стрыечныя браты, сёстры’ (Нас., Сл. паўн.-зах.). Зрашчэнне дакладна перадае значэнне (стрый — брат бацькі): дзеці братоў. З‑, відаць, указвае на паходжанне, брат можна тлумачыць як стары р. скл. мн. л. слова брат (’з братоў дзеці’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
акура́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які захоўвае парадак, дакладнасць. Акуратны вучань. □ Рыгорка рабіў, што хацеў, і нават лічыўся акуратным брыгадзірам. Дуброўскі.
2. Які ўтрымліваецца ў парадку, старанна зроблены, дакладна выкананы або выконваецца (пра дзеянне, прадмет). Акуратная праца. Акуратнае адзенне. □ Ніколі яшчэ не было такога акуратнага ворыва. Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ко́пія, ‑і; Р мн. ‑пій; ж.
1. Новы экземпляр чаго‑н., зроблены дакладна па арыгіналу, тоесны арыгіналу. Копія дыплома. Копія карціны. Зняць копію пасведчання.
2. Разм. Пра каго‑н., вельмі падобнага да каго‑н. другога. Аляксей — .. копія бацькі: такі ж худы, цыбаты, з бледным нервовым тварам. Ракітны.
[Ад лац. copia — мноства, запас.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)