Тапта́ркігрыбы’ (?): таптаркі прама на поле выбягаюць (Мат. Гом.), тапча́нік ’падрашэтнік, Suillus piperatus (Fr.)’. Няясна, магчыма, з-за знешняга выгляду (з пляскатай шапачкай, як бы “растаптаныя”), да тапта́ць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасалі́ць сов.

1. в разн. знач. пересоли́ть;

п. суп — пересоли́ть суп;

п. усе́ грыбы́ — пересоли́ть все грибы́;

2. перен., разг. пересоли́ть, переборщи́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

апо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Тое, што і абпоўзаць. Усё апоўзаў тут, усё абтупаў У маленства і суровы дзень... Ляпёшкін. / у перан. ужыв. [Бацька:] Во, хай арэхі пойдуць, грыбы — апоўзае [сын] тады і Роўніцу тую, і Паповы раўкі, і Баранава. Гіль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кі́нуцца ’упасці’, ’памкнуцца з пагрозай’, ’пачаць’ («грыбы кінуліся расці») (Сл. паўн.-зах.), ’скочыць, пусціцца набегчы’ (КЭС, лаг., Бяльк., Сержп.), кінуцца ў галаву ’раптоўна з’явіцца ў памяці’ (Юрч. Фраз. 2). Гл. кідацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свярбе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -бі́ць, незак.

1. Выклікаць адчуванне казытлівага болю, адчуваць гэты боль.

Ад крапівы пякуць і свярбяць ногі.

Цела свярбіць.

2. перан., безас. Пра неадольнае жаданне зрабіць што-н.

Цэлы дзень свярбела паехаць па грыбы.

Рукі свярбяць (разм.) —

1) хочацца пабіцца;

2) хочацца прыкласці рукі да якой-н. справы.

Язык свярбіць у каго (разм.) — хто-н. не можа стрымацца, каб не сказаць што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; незак., што і без дап.

1. Гатаваць на агні (рыбу, мяса, грыбы і пад).

С. каўбасы.

2. безас. Пра сухасць у роце ад смагі.

Смажыць ад салёнага.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Паліць (пра сонца).

Сонца смажыць цэлы дзень.

|| зак. засма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.) і сасма́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны (да 1 знач.).

|| наз. сма́жанне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пу́шча, ‑ы, ж.

Вялікі масіў лесу (галоўным чынам у Беларусі і Польшчы). Белавежская пушча. Налібоцкая пушча. □ Прывольная цёмная пушча: Вялізныя ліпы, дубы, Асінніку, ельніку гушча, Між хвоі апаўшай — грыбы. Багдановіч. Пласкадонныя «чайкі» безупынна снавалі ўпоперак Нёмана, перавозячы ў пушчу насельніцтва навакольных вёсак. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

увары́цца, уварыцца; зак.

1. Дайсці да поўнай гатоўнасці (пра стравы, якія гатуюцца кіпячэннем). Сабіна з цікавасцю глядзела ў акно. Яна бачыла, як Сабастыян сам сёрбаў лыжкай юшку, спрабуючы, ці ўварыліся грыбы. Сабаленка.

2. Паменшаць у вазе, аб’ёме ад уварвання. Многа ўварылася мяса.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хайлу́к, ‑а, м.

Абл. Вавёрчына гняздо. [Зоська:] — О-о, гэта яна [вавёрка] можа. Нядаўна маміны грыбы, што сушыліся пад страхою, таксама забрала і перанесла ў хайлук, у гняздо сваё. Ляўданскі. Ужо каля самага поля ў густых пасадках сасонніку Міхась натрапіў на вавёрчын хайлук. Бяспалы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ядо́мы, ‑ая, ‑ае.

Прыгодны для спажывання, для скарыстання ў ежу. Ядомыя ягады. Ядомыя грыбы. □ Мяне.. цікавіла — збегаць да маці і падлавіць ад яе што-небудзь ядомае, хоць цукру кавалачак. Гарэцкі. Дома і салома ядома, на чужыне і гарачы тук стыне. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)