Муры́цца ’жмурыцца ў гульні’ (Ян.). Славен. múriti se ’схіліць вушы назад (аб кані)’, ’схіліць галаву’, ’хітравата глядзець’. Бязлай (2, 207) генетычна суадносіць з літ. maūryti ’гультаяваць’, ’патрэсвацца’, mauróti ’капацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таро́піцца ’ўглядацца’ (ганц., Ск. нар. мовы), таро́піць ’утаропліваць (вочы)’ (ТСБМ, Нар. Гом.) звязана з торап ’сполах, перапуд, страх’, першапачаткова ’глядзець са страхам, застыўшы ад нечаканасці’. Гл. тарапіцца2, утаропіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хаце́цца, хочацца; безас. незак., чаго, з інф. і са злучн. «каб».

Адчуваць патрэбу ў чым‑н., вельмі жадаць чаго‑н. Мне хацелася смяяцца І спяваць, і бегчы ўдалеч... Панчанка. Бацька дастаў торбачку з хлебам і салам. Адкроіў мне добрую лусту хлеба. Адрэзаў ладны кавалак сала. Усё гэта я ўмалоў, і яшчэ мне хацелася. Сабаленка.

•••

І хочацца і колецца — пра адначасовае адчуванне жадання і нерашучасці зрабіць што‑н.

На свет глядзець не хочацца гл. глядзець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ла́зы ’лесвіца, прыстасаванне для лазання (пад’ёму) на дрэва, каб глядзець пчол’ (Сцяшк., Інстр. I, Мат. Гом.), магчыма, рус. лазы ’прыстасаванне на дрэве для падпільноўвання мядзведзя’ — pluralia tantum ад лаз (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Станавіцца нягнуткім, нерухомым; карчанець. Пруцянець ад холаду. □ Млелі рукі, пруцянелі ў каленях ногі, замірала сэрца, а Юля ўсё лезла і лезла, стараючыся не глядзець уніз. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́зма, -ы, мн. -ы, -зм і -змаў, ж.

1. Шматграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі і бакавымі гранямі — паралелаграмамі.

2. Частка аптычнага прыбора — прадмет такой формы з празрыстага рэчыва.

Праз прызму чаго (глядзець, успамінаць і пад.; кніжн.) — не непасрэдна, з апасродкаваным уплывам якіх-н. прамежкавых фактараў.

Адлюстраваць падзеі праз прызму свайго разумення і сваіх адносін.

|| прым. прызматы́чны, -ая, -ае.

Прызматычнае шкло.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Празарыць, параўн. у песні: “Чаму, чаму, бабуленько, курчат ні чуваці? // Не чуваці дзедку, і чуці ні будзет, / Выпусціла на падвуор’е, прозарылі людзі”. (Федар.; навагр., Шн.). Значэнне няяснае: пакралі, ураклі? З іншай ступенню чаргавання прозы- рыць ’прагнаць энергічна, не даючы апамятацца’ (Янк. 2, Мат. Гом.), ’праматаць, праіграць (грошы, дабро)’ (ТС). Паралелі ў рус. провариться ’прагна, карыслігш глядзець некаторы час; паквапіўшыся, прамахнуцца ад прагнасці ў продажы, абмене’, што да зариться ’прыходзіць у азарт у гульні’, ’разарацца’, зарить ’разараць; забіваць’, ’глядзець, выглядваць’. Відаць, усе гэтыя розныя значэнні можна аб’яднаць адзіным семантычным кампанентам, прадстаўленым ў рус. зоркий ’прагны, юрлівы; гнеўны, сварлівы’, якое Фасмер (2, 80) не аддзязяе і ад заритьглядзець, не адрываючыся’ < прасл. *zbr‑/*zor‑ (гл. зорыць, зыр). Роднаснымі лічацца ст.-інд. haryati ’ён кахае, прагне’, ст.-в.-ням. gern ’прагны’, гоц. gairns, авест. žara‑ ’цэль, імкненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ліхта́рня, ‑і, ж.

Тое, што і ліхтар (у 1 знач.). Вір людскі скрозь заліў паясы тратуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ўгары зіхацяць. Багдановіч. Бацька засмяяўся. Устаў, апрануўся, пайшоў з ліхтарняю глядзець коней. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пранасі́цца, ‑носіцца; зак.

1. Прадрацца ад доўгага нашэння; вынасіцца (пра адзенне, абутак). Чаравікі пранасіліся. □ І не знае, што надзець, Зося — гожая паненка. Проста сорамна глядзець, Пранасілася сукенка. Зарыцкі.

2. Насіцца некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падазрава́ць ’лічыць вінаватым у якіх-н. дрэнных, недазволеных учынках; думаць, дагадвацца’ (ТСБМ). Новае кніжнае запазычанне з рус. подозревать, якое ад прасл. zьrětiглядзець, бачыць’. Бел. м. дзеяслоў zъreti і яго вытворныя неўласцівыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)