Ві́нніца ’вінакурня’ (Нас., КТС, Карл.), укр. ви́нниця, рус. смал., кур., сіб. винница, ст.-рус. винница ’тс’ (з XVII ст.). Узнікла шляхам семантычнага пераносу з вінніца ’вінаграднік’; ’месца на вінаградніку, дзе гналі віно (гарэлку)’. Ст.-бел. винница ’вінаграднік, вінаград’ запазычана з польск. winnica (Булыка, Запазыч., 64; Карскі, Труды, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлива́ть несов., прям., перен. разліва́ць;

разлива́ть чай гостя́м разліва́ць гарба́ту (чай) гасця́м;

разлива́ть вино́ по буты́лкам разліва́ць віно́ ў бутэ́лькі;

со́лнце разлива́ло тепло́ со́нца разліва́ла цяпло́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́піўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑півак; ж.

1. Выпіванне спіртных напіткаў. Абед з выпіўкай. □ Заглянула [Тамара] па дарозе.. у сельмаг і застала там свайго мужа Кірыла за выпіўкай. Дуброўскі.

2. Бяседа, пачастунак з віном, гарэлкай.

3. Тое, што прызначана для выпівання; віно, гарэлка. Сталы трашчалі ад выпіўкі і закускі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вінёўка ’гатунак позніх кісла-салодкіх груш’ (БРС, КТС, Мат. Гом.), укр. винню́ха ’гатунак віннакіслых яблык’, винни́чки ’тс’, рус. варон. виновна ’гатунак вінных яблык’, польск. winniczka, windyczka ’гатунак дрэва і фруктаў грушы, Pirus communis’, winnik ’гатунак яблык’, славен. vínica ’тс’. Утворана ад прыметніка *віновы. Да віно (гл.). Мяккае ‑н‑, відавочна, пад уплывам вішнёўка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муска́т ’арэх і насенне мускатніку, Myristica’, ’сорт духмянага вінаграду і віно з гэтага вінаграду’ (ТСБМ). З рус. мовы. Ст.-бел. мушкатъ ’мускатны арэх’ (XV ст.) было запазычана са ст.-польск. muszkat < ст.-чэш. muškát, якія з с.-в.-ням. muscât < с.-лац. muscātum ’тс’ (Міклашыч, 2, 175; Фасмер, 3, 20; Кюнэ, Poln., 79; Булыка, Лекс. запазыч., 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стогадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прадаўжаецца сто год. Стогадовая вайна.

2. Узростам у сто год; які існуе сто год. Змрочна маўчалі стогадовыя Стах Барысевіч — Кальчуга і Лук’ян Сіпайла. Караткевіч. // Вельмі стары. Мяснікоў неяк казаў, што хлеб добры аднадзённы, віно стогадовае, а дружба вечная. Гурскі.

3. Які мае адносіны да стагоддзя (у 2 знач.). Стогадовы юбілей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрызантэ́ма, ‑ы, ж.

Дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з пышнымі махровымі кветкамі рознай афарбоўкі. Лісці дрэў ужо кранула восеньская пазалота, але на клумбах яшчэ стракацелі яркія астры і хрызантэмы. Сапрыка. Жоўтае ўтульнае святло лямпы, белыя хрызантэмы ў слоіку, чырвонае, нібы рубін, віно ў чарках, натхняючыя вершы і мы ўдвух, забыўшыся аб усім на свеце... Хомчанка.

[Ад грэч. chrysós — золата і anthemion — кветка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іскры́цца несов., в разн. знач. и́скри́ться; (переливаться — ещё) игра́ть;

снег і. на со́нцы — снег и́скри́тся на со́лнце;

брылья́нт і. — бриллиа́нт и́скри́тся (игра́ет);

віно́ і. — вино́ и́скри́тся (игра́ет)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

піць, п’ю, п’еш, п’е; п’ём, п’яце́, п’юць; піў, піла́, -ло́; пі; пі́ты; незак.

1. што і без дап. Глытаць вадкасць.

П. каву.

Хочацца п.

2. Тое ж пра віно, спіртныя напіткі.

П. за чыё-н. здароўе.

Пі — хоць заліся! (пра вялікую колькасць спіртных напіткаў; разм.).

3. Ужываць спіртное; п’янстваваць.

Муж не п’е і не курыць.

П. без просыпу.

Як піць даць (разм.) — напэўна, абавязкова.

|| зак. вы́піць, -п’ю, -п’еш, -п’е; -і́ты (да 1 і 2 знач.).

|| наз. піццё, -я́, н. і пітво́, -а́, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ма́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

1. Знак аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім-н. малюнкам.

Калекцыя марак.

2. Гандлёвы знак, кляймо на вырабах і таварах.

Фабрычная м.

3. Гатунак, тып вырабу, тавару.

М. машыны.

М. віна.

4. Грашовая адзінка ў Германіі і Фінляндыі да 2002 года.

Трымаць (вытрымліваць) марку — падтрымліваць сваю рэпутацыю.

|| памянш. ма́рачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. ма́рачны, -ая, -ае (да 1—3 знач.).

Марачнае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)