плато́, нескл., н.
Невялікая раўніна, узнятая над узроўнем мора на 200 м і вышэй. Тут, далей ад ракі, на шырокім зорным плато, якое пануе над старым горадам, будуюцца цэлыя ансамблі пяціпавярховых гмахаў новых жылых раёнаў. В. Вольскі.
[Фр. plateau.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ко́птур: з коптурам, коптарам ’вышэй краёў’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк. Сл., Мат. Гом., Мат. Маг., Жд. 2, КЭС, лаг., З нар. сл., Бяльк., Сержп. Пр., Нік. Очерки). Гл. каптур.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ко́птур, ‑а і капту́р 2, ‑а, м.
У выразах: з коптурам; з каптуром — вышэй краёў; з верхам. Маруся выйшла і як бач унесла насыпаную з коптурам вазу клубнікі. Лобан. Сабастыян наклаў поўную, нават з каптуром, глыбокую талерку грыбоў. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паважне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Стаць, зрабіцца важным, важнейшым. — Чакаў .. [дырэктара] і думаў: «Мабыць, здорава змяніўся чалавек за часы гэткага ўзлёту, пасаліднеў, паважнеў...» Карамазаў. Асіннік узняўся вышэй за дом, а бярозкі паважнелі і стаялі нібы да некага прыслухоўваючыся. Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́тны, ‑ая, ‑ае.
Уст. і высок. Ваенны, баявы. Пра камандзіра групы дыверсантаў-разведчыкаў, пра яго ратныя справы расказвалі незвычайныя гісторыі. Сіняўскі. Ратны подзвіг героя ўмацоўвае .. волю [жывых] да працоўных подзвігаў на славу радзімы. Бярозкін. Вышэй ратнага подзвігу ставіць паэт [М. Багдановіч] подзвіг маці. Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суту́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; незак.
Злёгку згінаць спіну; горбіцца. Багдановіч, як і Чэхаў, таксама быў, бадай, вышэй чым сярэдняга росту, злёгку сутуліўся, канфузліва пакашліваў. «Полымя». // Станавіцца згорбленым. Шырокія плечы сутуліліся і нельга было зразумець — ад старасці яны ці ад працы. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ На́збышам ’з надбаўкай, з вярхом’ (Арх. Федар.). Прыслоўе ў форме твор. скл. адз. л. назоўніка *назбыш, які ўяўляе хутчэй за ўсё вынік кантамінацыі назбыт ’празмерна, надзвычай’ (гл.) і назвыш (< на + звыш) ’вышэй, звыш’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вісачэ́ць ’расці, станавіцца больш высокім’; ’паднімацца вышэй, узвышацца’ (Нас.). Укр. височити ’ўзвышаць, рабіць высокім’, чэш. vysočeti ’рабіцца вышэйшым’. Прасл. vysoč‑ěti. Да высокі (гл.). Утворана пры дапамозе суф. ‑ě‑ti, які абазначае набыццё якасцей азначальнай асновы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абрасі́ць, ‑рашу, ‑росіш, ‑росіць; зак., што.
1. Абмачыць расой. Каб не абрасіць у траве і бульбоўніку штаноў, ён запасаў калошы вышэй калень. Сачанка.
2. Пакрыць расой, змачыць кроплямі вадкасці. Што ж вяночак вы, туманы, абрасілі мой? Броўка. Першы дождж вясновы абрасіў зямлю. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бруне́т, ‑а, М ‑неце, м.
Мужчына з чорнымі або вельмі цёмнымі валасамі. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго: маладзейшы — вышэй ростам, белы, з простымі і мяккімі, як лён, валасамі, у той час калі Сяргей амаль брунет. Шамякін.
[Фр. brunet.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)