фельд’е́гер, ‑а, м.

Ваенны або ўрадавы кур’ер для дастаўкі вельмі важных, сакрэтных папер, дакументаў. Праз год, у 1826 годзе, Пушкіна з фельд’егерам даставілі да цара... Шырма.

[Ням. Feldjäger.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фла́гман, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Камандуючы флотам або буйным злучэннем ваенных караблёў.

2. Вядучы ваенны карабель (марскі або паветраны), на якім знаходзіцца камандуючы эскадрай.

3. перан. Пра што-н. самае буйное, самае галоўнае сярод падобнага.

Ф. культуры.

|| прым. фла́гманскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каалі́цыя, ‑і, ж.

1. Часовы палітычны або ваенны саюз дзяржаў для сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне. Антыгітлераўская кааліцыя.

2. Пагадненне некалькіх палітычных партый аб утварэнні змешанага (кааліцыйнага) урада.

[Лац. coalitus — аб’яднаны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Летні ваенны форменны галаўны ўбор, які першапачаткова насілі толькі пілоты. Быў гэты чалавек у выцвілай гімнасцёрцы і пілотцы. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэўваенсаве́т, ‑а, М ‑веце, м.

Гіст. Рэвалюцыйны ваенны савет, які існаваў з 1918 па 1934 г. і ўяўляў сабой калегію Народнага камісарыята па ваенных і марскіх справах СССР.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камуні́зм, -му м. коммуни́зм;

вае́нны к. — вое́нный коммуни́зм;

першабы́тны к. — первобы́тный коммуни́зм;

навуко́вы к. — нау́чный коммуни́зм

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гуса́р, ‑а, м.

1. Салдат венгерскай лёгкай кавалерыі, уведзенай у XV ст.

2. У царскай і некаторых іншаземных арміях — ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору.

[Венг. huszar.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́ечны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да байкі ​1. Баечны сюжэт. Ваенны жанр. // Такі, як у казцы, дзівосны. Тут, што ні крок, то дзіва, Нібы баечны то кут! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папра́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які выкарыстоўваецца, служыць для перавыхавання каго‑н. Папраўчыя меры. □ — Байсака судзіў Ваенны трыбунал, які пазбавіў яго годнасці маёра і перавёў у радавыя байцы папраўчага батальёна. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Апара́т, апара́ты ’царкоўныя рэчы, у тым ліку адзенне свяшчэнніка’ (Нас.); аднак ужо ў аповесцях XVI–XVII стст. апаратъ военныи (Шакун, Гісторыя, 106). У старабеларускай мове як царкоўны, так і ваенны апарат з XVI–XVII стст. з лац. apparatus (Курс суч., 172; Гіст. лекс., 111), магчыма (але не абавязкова), праз польскую. Наўрад ці трэба лічыць, што на пачатку XX ст. слова апарат было другі раз запазычана ў беларускую мову з рускай (Крукоўскі, Уплыў, 83; Гіст. мовы, 2, 147; Гіст. лекс., 245), хутчэй за ўсё тут можна гаварыць толькі аб пашырэнні значэння ўжо ўжыванага слова; апаратваенны парад’ (Нас.) кантамінацыя парад і апарат.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)