Феми́да

1. миф. Фемі́да, -ды ж.;

весы́ Феми́ды ва́гі Фемі́ды;

служи́тели Феми́ды ирон. слу́жкі Фемі́ды;

храм (алта́рь) Феми́ды храм (алта́р) Фемі́ды;

2. астр. Фемі́да, -ды ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ця́жкі, -ая, -ае і цяжкі́, -а́я, -о́е.

1. Які мае вялікую вагу або з грузам вялікай вагі.

Чамадан быў вялікі і ц.

Конь ледзь цягнуў ц. воз.

2. Пазбаўлены лёгкасці, хуткасці (пра паходку, рух і пад.).

Нехта набліжаўся цяжкімі крокамі.

3. Які робіць уражанне вялікай вагі; густы, непразрысты.

Цяжкія хмары.

4. Масіўны, грувасткі, вялікі.

Вуліца была забудавана цяжкімі гмахамі.

5. Які нялёгка зразумець; складаны, няясны (пра стыль, мову і пад.).

Аповесць напісана цяжкім стылем.

Ц. пераклад.

6. Моцны.

Ц. ўдар.

7. Які патрабуе высілкаў, нялёгкі для выканання; турботны, складаны.

Ц. абавязак.

Цяжкае жыццё.

Цяжкія часы.

8. Моцны, балючы, глыбокі.

Цяжкая крыўда.

Цяжкая страта.

9. Які доўга і дрэнна ператраўліваецца (пра ежу).

10. Пра ступень хваробы: моцны, небяспечны.

Цяжкая хвароба.

Ц. стан параненага.

11. Які прыносіць клопат, турботы каму-н.

Ц. характар.

12. Змрочны, невясёлы, сумны.

Ц. настрой.

Цяжкія думкі.

13. Удушлівы, непрыемны (пра паветра, пах і пад.).

Ц. дух.

Цяжкая атлетыка — комплекс фізічных практыкаванняў па падыманні цяжараў.

Цяжкая вада — ізатопная разнавіднасць вады, у якой звычайны вадарод часткова або поўнасцю заменены цяжкім вадародам.

Цяжкая прамысловасць — прамысловасць па вырабе сродкаў вытворчасці.

Цяжкія металы — металы з удзельнай вагой звыш 5 грамаў.

|| наз. ця́жкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Та́лент ’надзвычайныя здольнасці’; ’чалавек з надзвычайнымі здольнасцямі’ (ТСБМ), ’прыродны дар, здольнасць’, ’пакліканне’ (Ласт., Сл. ПЗБ), тале́нт ’тс’ (Байк. і Некр.), та́лінт ’здольнасць да нейкага майстэрства ці мастацтва’ (Варл.). Праз польск. talent, з франц. talent ’здольнасць, прыродны дар’, што да лац. talentum ’грэчаская мера вагі і грашовая адзінка’ < грэч. ταλαντον ’тс’, гл. талант. Развіццё значэння ад ’каштоўная манета’, ’каштоўны дар’ да ’прыродны дар’, ’выключныя здольнасці’ (Брукнер, 564; Длугаш-Курчабова, 493).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стальва́га ‘ворчык для параконнай запрэжкі’ (ТСБМ, Шат., Сцяшк., Ян., Сл. ПЗБ), ‘частка плуга’ (Бір. Дзярж., Юрч. Вытв.), сцельва́га ‘галоўны каромысел запрэжкі параконнага плуга’ (Выг.), стэльва́га, стальва́га ‘тоўстая жэрдка ў перадку воза, да якой мацуецца дышаль’ (Маслен.), ст.-бел. сталвага ‘перакладзіна дышля’. Запазычана праз польск. sztalwaga, sztelwaga, stalwaga ‘ворчык’ з нова-в.-ням. Stellwaage (< Stelle) ‘месца, насад воза’ + Wage, Waageвагі, карамысла, ворчык’, гл. Нававейскі, Zapożyczenia, 114; ЕСУМ, 5, 407.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жураве́ль 1, ‑раўля, м.

Вялікая балотная пералётная птушка з доўгімі нагамі і шыяй, з доўгай прамой дзюбай. Жураўлі праляталі над полем, Забіраючы лета з сабой. Колас. І вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах. Гурло.

жураве́ль 2, ‑раўля, м.

Прыстасаванне пры калодзежы для даставання вады, якое складаецца са стойкі, рычага-вагі і вочапа. Журавель варухнуўся, хутка падаўся вочапам уніз да вады. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удзе́льны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго‑н.

удзе́льны 2, ‑ая, ‑ае.

Гіст. Які мае адносіны да феадальнага уладання — удзела ​2. Удзельнае княства.

удзе́льны 3, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да вымярэння вагі, аб’ёму, уласцівасцей рэчыва, якой‑н. з’явы ў адносінах да чаго‑н., а таксама да адзінкі іх вымярэння. Удзельная цеплаёмістасць.

•••

Удзельная вага гл. вага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыпё́к1 ’прыбаўка вагі хлеба пасля выпечкі ў параўнанні з вагой затрачанай на яго мукі’ (ТСБМ, Стан.). Рус. припёк ’тс’. Нулявы дэрыват ад дзеяслова прыпякаць < пячы (гл.), дзе пры‑ мае значэнне прыбаўлення, параўн. з адваротным значэннем рус. припека́ть ’патраціць усю муку на выпечку’, гл. Чарныш, Слов. лексика, 49.

Прыпё́к2 ’моцная спёка, гарачыня ад сонца’ (ТСБМ). Рус. припёк ’тс’, польск. przypiek, серб.-харв. при̏пека ’тс’, балг. при́пек ’месца, дзе моцна пячэ сонца’, макед. припек ’тс’, припека ’сонцапёк, гарачыня’. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

эквівале́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Што‑н. раўназначнае, раўнацэннае, раўнасільнае чаму‑н., здольнае поўнасцю замяніць яго. Хімічны эквівалент. Механічны эквівалент цяпла. □ Даніну модзе на грэчаскія словы аддавалі некаторыя дзеячы праваслаўя шляхам замены сваіх славянскіх прозвішчаў грэчаскімі эквівалентамі. Жураўскі. Сорак, восемдзесят, сто дваццаць грамаў — чвэртка, палавіна, тры чвэрткі пайка, шэры наздраваты кавалак салдацкага хлеба быў такі фантастычна магутны эквівалент, што да зеніту яго, да поўнай вагі, цэны, здаецца, і не даходзілі. Брыль.

[Лац. aequivalens, aequivalentis — раўназначны, раўнацэнны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вага́ ’вага́; ва́гі; лоўкасць, сіла; важнасць’ (Шн. Песні, КЭС). Агульнаславянскае запазычанне са ст.-в.-ням. wâga, н.-в.-ням. Wageвагі’. Гэта пашыраная версія выклікае, аднак, сумненне, паколькі для запазычання са ст.-в.-ням. зашырокі арэал распаўсюджання слова ў славянскіх мовах, параўн. рус. вага, укр. вага, польск. waga, в.-луж. waha, н.-луж. waga, чэш. váha, славац. váha, макед. вага, серб.-харв. ва́гаты ’ўзважваць’. Да ўсходніх славян слова прыйшло, відаць, праз польскую мову (Фасмер, 1, 263) разам з шэрагам новаўтварэнняў на польскай глебе і польскіх ка́лек нямецкіх слоў (Брукнер, 598–599). На беларускай глебе зараз суіснуюць шматлікія словы з гэтым коранем, але рознага паходжання — запазычанні, калькі, уласнабеларускія ўтварэнні і інш.: важыць, адвага, раўнавага, разважлівы, вагар, важкі, важны, падвага, стальвага і інш. Запазычаннем з польск. (і далей са ст.-в.-ням.) лічыў бел. вага Карскі (Труды, 310; Белорусы, 151). Гісторыю слова гл. Булыка, БЛ, 11, 73–74. Параўн. Міклашыч, 374; Уленбек, AfslPh, 15, 492; Кіпарскі, Gemeinsl., 267; Праабражэнскі, 1, 99–100; Гараеў, 37; Клюге, 393; Фік-Торп, 383; Махэк₂, 674; Голуб-Ліер, 500; Шанскі, 1, В, 5; Рудніцкі, 1, 288–289; Скок, 3, 558–559; Кюнэ, Poln., 112.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ас лётчык вышэйшага класа; у апошні час наогул спецыяліст вышэйшага класа’. З рус. ас (Крукоўскі, Уплыў, 82), дзе з 1910 (Успенскі, ЯиМ, 6–7, 198) з франц. as, якое ў значэнні ’добры салдат, лепшы спартсмен’ фіксуецца з XX ст.; лац. assiṡ няяснага паходжання абазначала адзінку вагі грашовую адзінку, у французскай з XII ст. азначала грашовую адзінку, адзінку на касцях, а потым на картах (на выкарыстанне ас як картачнага тэрміна ў беларускай мове ўказваў Карскі Чарнышову, Избр. тр., 2, 444), адкуль і перайшло ў спартыўнае і вайсковае арго.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)