Стры́флік ‘накладка на прарэх кашулі’ (Мат. Гом., Інстр. 2). Праз польск. strefa ‘паласа, пояс, слой’, больш новае sztryple з ням. Streifen ‘паласа’; аб польскім слове гл. Брукнер, 518. Параўн. штрыфель (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́льчыць ‘туляцца, хавацца ад людзей’ (іўеў., Сл. рэг. лекс.). Параўн. польск. tulczyć ‘хаваць, перахоўваць’, што магло быць крыніцай запазычання; дзеяслоў шматразовага дзеяння ад tulić (< прасл. *tuliti, гл. Брукнер, 584), гл. тулі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бры́нкаць. Укр. бриньча́ти, бре́нькати, рус. бренча́ть, чэш. brnčeti, польск. brzęczeć, серб.-харв. бре́нкати і г. д. Гукапераймальнага паходжання. Параўн. Бернекер, 84; Слаўскі, 1, 46. Гл. яшчэ бра́каць. Вельмі падрабязна Брукнер, 44–45.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́сус ’свавольнік, гарэза, жэўжык, распуснік’ (БРС, КТС, міёр., З нар. сл.); ’жорсткі, бязлітасны чалавек’ (Жд., 2); ’вісельнік’ (Нас.), зах.-укр. висус ’гультай, вісус, гарэза’. Запазычана з польск. wisus ’тс’ < wisuć (Брукнер, 618).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Да́ма ’дама’ (БРС). Рус. да́ма, укр. дама. Запазычанне з польск. dama (якое ў XVII ст. было ўзята з франц. dame). Гл. Брукнер, 84; Фасмер, 1, 483; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 11.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зраз ’прышчэпак’ (Жыт., Нар. словатв.). Як і ўст. укр. зраз ’тс’ (Грынч.), з польск. zraz ’тс’, дзе ўзводзіцца да raz (Брукнер, 454), г. зн. да кораня рэзаць з прэфіксам z‑. Гл. зразы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пстронг, ж. р. пстронга ’ручаёвая фарэль, Šalmo trutta morpha fano (L.)’ (Інстр. 2, Жук., Жд.). З польск. pstrąg, pstrąga ’тс’ < pstry ’стракаты’; параўн. Брукнер, 445; Банькоўскі, 2, 958. Гл. таксама стронга ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапэ́та ’шпалера’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tapeta ’тс’ праз ням. Tapete ’тс’, іт. tappeto ’кілім’, лац. tapēs ’тс’, грэч. τάπης (Р. скл. τάπητος) ’тс’, іранскага паходжання (гл. Брукнер, 565; ЕСУМ, 5, 516).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галяндэ́рскі ’галандскі’ (Нас.). Параўн. укр. (Грынч.) голе́ндерський ’тс’, голен́дер ’галандзец’ (у Цімчанкі гл. голендерский, алендерскый). Запазычанне з польск. holenderski ’тс’ (аб польск. слове гл. Брукнер, 172). Сюды адносіцца і галяндэ́ршчына ’галандскае палатно’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галёкаць ’крычаць, аукаць’ (БРС, Шат.), ’моцна крычаць’ (Жд. 1). Утварэнне ад выклічніка *галё (параўн. польск. hala!) з тыповым суфіксам ‑k‑ у адпаведным дзеяслове. Аб падобных выклічніках гл. Слаўскі, 1, 394 (hala); Брукнер, 167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)