Дзіця́ ’дзіця’ (мн. л. дзе́ці). Рус. дитя́ (де́ти), укр. дитя́ (ді́ти), польск. dziecię, чэш. dítě (děti), балг. дете́ і г. д. Прасл. *dětę ’дзіця’, *děti ’дзеці’. Паводле Трубачова (Эт. сл., 5, 13), *dětę звязана з *dojiti ў значэнні ’ссаць, смактаць’ (гл. там жа крытычны агляд іншых версій). Фасмер, 1, 516; Бернекер, 1, 196; Траўтман, 51.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́кір: на‑ба́кір (Нас.), укр. наба́ки́р. Запазычанне з польск. nabakier ’тс’ (< ням., з мовы маракоў, параўн. Back у слове Backbord ’левы борт’ і kehr! павяртай!’). Гл. Бернекер, 39–40; Брукнер, 12; Карловіч, Wyr. obce, 25; Фасмер, 1, 146–147; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43. Рус. набекре́нь, магчыма, не сюды (гл. Фасмер, 1, 147).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́дня ’бочачка з векам і замком’ (Шн., Выг. дыс.). Рус. бо́дня, укр. бо́дня, польск. bednia, чэш. bedna, серб.-харв. ба̑дањ, ба́дња і г. д. Слав. *bъdьnь < герм. моў (с.-н.-ням. bodene, ст.-в.-ням. butîn, ням. Bütte, а гэта з лац. butina, грэч. βυτίνη). Бернекер, 106; Фасмер, 1, 184; Слаўскі, 1, 29. Параўн. бэ́дня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мамы́ліць ’надуваць губы ад незадавальнення’, мамы́ль ’сярдзіты, з надутымі губамі’ (Нас.). Рус. смал. мамы́лить ’тс’, ’злаваць, крыўдзіцца’, серб.-харв. маму̀љати ’жаваць, есці з закрытым ротам’, чак. му̏мати; му̀млати ’мармытаць’, ’бурчаць’, балг. мамо́ля ’няясна гаварыць’, славен. momljáti ’тс’, ’бурчаць’, чэш. mumlati ’тс’. Гукапераймальнае (Бернекер, 2, 75; Фасмер, 3, 30; Скок, 2, 366–367; БЕР, 3, 633).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Драма́ць ’драмаць’ (БРС, Шат., Сл. паўн.-зах.). Рус. дрема́ть, укр. дріма́ти, польск. drzemać, чэш. dřímati, серб.-харв. дре́мати, балг. дре́мя, ст.-слав. дрѣмати. Прасл. *drěmati ’тс’. Роднаснымі формамі лічацца лац. dormire ’спаць’, ст.-інд. drâti ’тс’, грэч. δαρθάνω ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 537; Бернекер, 1, 223–224; Траўтман, 60; Трубачоў, Эт. сл., 5, 108.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брыво́, брыва́ (Касп., Бяльк., Бір. Дзярж.). Рус. бровь, укр. брова́, польск. brew, чэш. brva, ст.-слав. бръвь, серб.-харв. о̏брва. Прасл. *bry (родн. скл. *brъve). І.‑е. *bhrū‑s ’брыво’ (: *bhreu̯‑). Параўн. літ. bruvìs, грэч. ὀφρῦς, ст.-інд. bhrū́ṣ, ст.-англ. brú, ст.-в.-ням. brāwa (ням. Braue, Augenbraue). Бернекер, 91; Траўтман, 38; Слаўскі, 1, 42; Фасмер, 1, 215.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бу́льба, таксама бу́льма (Шат., Жд.) > бу́льва (Федар., 1). Рус. дыял. бу́льба, бу́ньба, укр. бу́льба, бу́льва. Запазычанне з зах.-слав. моў: польск. bulba, bulwa, чэш. bulva (а гэта з ням. Bolle ’клубень, цыбуліна’ або з лац. bulbus). Бернекер, 100; Рыхардт, Poln., 38; Кюнэ, Poln., 47; Рудніцкі, 252; Фасмер, 1, 240; Маеўскі, PF, 4, 646. Параўн. і Шанскі, 1, Б, 223.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Біч. Рус. бич, укр. бич, польск. bicz, чэш. bič, ст.-слав. бичь, балг. бич, серб.-харв. би̏ч і г. д. Прасл. bičь ’тс’. Утварэнне суфіксам *‑č‑ ад дзеяслова biti ’біць’. Бернекер, 56; Фасмер, 1, 169; Слаўскі, 1, 31; Махэк₂, 53. Ад біч вытворныя: бічу́г, бічу́к ’біч, пуга’ (Бяльк.), бічу́к ’частка цэпа, якой б’юць па снапах’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гавары́ць ’гаварыць’. Рус. говори́ть, укр. говори́ти, польск. goworzyć, чэш. hovořiti, ст.-слав. говорити, балг. гово́ря, серб.-харв. гово̀рити і г д. Прасл. *govoriti. Паводле Трубачова, Эт. сл., 7, 76, утварэнне ад *govorъ (слова, відаць, гукапераймальнага паходжання; параўн. ст.-інд. jóguve ’рабіць шум’, літ. gaũsti ’гучаць’ і г. д.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 424; Бернекер, 1, 339.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Глыта́ць ’глытаць’ (БРС, Шат., Касп.). Параўн. укр. глита́ти ’тс’, рус. глота́ть, ст.-рус. глътати, чэш. hltati, балг. гъ́лтам, серб.-харв. гу̀тати, славен. goltáti. Магчыма, сюды і польск. дыял. glutać. Прасл. *glъtati ’глытаць’. Найбольш блізкая роднаснасць з лац. glūtiō ’тс’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 6, 157–158; Бернекер, 1, 309–310; Фасмер, 1, 414–415; Махэк₂, 169.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)