аўдо́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Начная птушка атрада сеўцападобных з шэра-пясчаным апярэннем, якая сустракаецца на поўдні Беларусі.

2. Абл. Назва невялікай азёрнай рыбкі; род дробнай плоткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змакрэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў мокрым, намок. Грыша Лазовіч абняў [Соніну] галаву і прытуліў да сваіх грудзей. Цалаваў яе змакрэлыя вочы... Пестрак. Радыст з Беларусі, змакрэлы ад поту, лавіў галасы незнаёмых шырот. Вялюгін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засяля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., што.

1. Незак. да засяліць.

2. Насяляць пэўную тэрыторыю. У новым каменным веку [неаліце] ледзь не ўсю тэрыторыю сучаснай заходняй Беларусі засялялі плямёны так званай нёманскай культуры. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. развяваць і развявацца. // Спец. Выдзіманне ветрам часцінак горных народ і глебы. У працэсе натуральнага зарастання расліннасцю або пасля пасадкі лесу развяванне пяскоў спыняецца. Прырода Беларусі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трубаправо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трубаправода. Трубаправодныя работы. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе трубаправода. У канцы 50‑х гадоў на Беларусі пачалося развіццё аднаго з самых зканамічных відаў транспарту — трубаправоднага. Лыч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наяжджомы ’наезджы’ (Сл. ПЗБ). Ад наязджиць, наехаць, гл. ехаць, паводле характэрнай для паўночнага захаду Беларусі мадэлі ўтварэння дзеепрыметнікаў тыпу аромы ’ралейны’ ад ариць і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ле́кцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Вуснае выкладанне вучэбнага прадмета або якой-н. тэмы выкладчыкам вышэйшай навучальнай установы.

Прафесар чытаў лекцыі ў БДУ.

2. Частка вучэбнага прадмета, якая выкладаецца ў вуснай форме.

Курс лекцый па гісторыі Беларусі.

3. Публічнае чытанне на якую-н. тэму.

4. Друкаваны курс публічных чытанняў, а таксама запісы па якім-н. прадмеце выкладання.

Лекцыі па літаратуры.

|| прым. лекцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інвента́р, -у́ і -а́, м.

1. -у́. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі.

Спартыўны і.

Сельскагаспадарчы і.

2. -у́. Вопіс такіх прадметаў, рэестр.

Скласці і.

3. -у́. Прылады вытворчасці.

Сельскагаспадарчы і.

4. -а, гіст. Апісанні феадальных уладанняў у 16 — першай палавіне 19 ст. ў Беларусі, Літве, Украіне, Польшчы.

Старонка інвентара Брэсцкай эканоміі 1742 г.

Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.

|| прым. інвента́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вурца́ць ’бурчаць’ (віц., Рам., 8). Да вурча́ць ’тс’ з цоканнем (пра распаўсюджанне гэтай з’явы на тэрыторыі Беларусі і суседніх тэрыторыях гл. Бузук, Спроба, 41, карта № 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аспіры́н ’ацэтылсаліцылавая кіслата’. З нямецкай праз рускую ці польскую (на захадзе Беларусі ў форме аспірына). У нямецкай з канца XIX ст. Гл. Шанскі, 1, А, 161.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)