вяле́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак. і незак.
Разм. Загадаць (загадваць) каму‑н. зрабіць (рабіць) што‑н. [Салдат:] — Закон так вяліць: казённае і скарбовае павінна быць на месцы. Лобан.
•••
Яму (ёй і пад.) і бог вялеў — пра бясспрэчнасць чыйго‑н. удзелу ў чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абсле́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
Зрабіць (рабіць) агляд, праверку чаго‑н. Абследаваць раку. // Уважліва агледзець (аглядаць), азнаёміцца (знаёміцца) з чым‑н. Дзед жа Талаш з Нупрэем узялі на сябе задачу абследаваць пункты, што ляжалі па дарозе на мястэчка. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падахво́чванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падахвочваць — падахвоціць.
2. Словы, якімі выклікаюць, падтрымліваюць жаданне што‑н. рабіць. Ужо даўно ўзмакрэла спіна, кроплі поту сцякалі па твары, але працаваць пад жарты і падахвочванні дзядзькі Мікіты было надзвычай прыемна і лёгка. Сіўцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мадэлі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.
1. Рабіць, ствараць мадэль (у 2, 3 і 6 знач.). Мадэліраваць паліто. Мадэліраваць новую марку аўтамашыны.
2. У скульптуры — апрацоўваць паверхню, падаючы ёй пэўную форму; ляпіць.
3. У жывапісе — перадаваць аб’ём, рэльефнасць на карціпе пры дапамозе светаценю.
[Фр. modeler ад лац. modulus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няўме́льства, ‑а, н.
Адсутнасць умення рабіць што‑н., недахоп навыкаў у чым‑н. [Язэп] не налаўчыўся яшчэ працаваць адной рукой, таму нават адзяваўся марудна, злаваў на сваё няўмельства. Асіпенка. Колькі з дня няўмельства і навукі Сцен шурпатыя выгладзілі рукі, колькі засвяцілася муроў. Русецкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабуджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, да чаго і з інф.
Выклікаць жаданне рабіць што‑н.; прымушаць да чаго‑н. Пабуджаць добра вучыцца. Пабуджаць да высакародных учынкаў. □ Вострая патрэба дня, аператыўнасць малых жанраў пабуджалі пісьменнікаў у пачатку вайны аддаваць перавагу малым формам. Дзюбайла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зрабі́ць, зраблю, зробіш, зробіць.
Зак. да рабіць.
•••
Зрабі(це) ласку — ужываецца пры ветлівай просьбе.
Зрабіць белае чорным — паказаць што‑н. не так, як ёсць на самай справе, а наадварот.
Нічога не зробіш (не папішаш) — іншага выйсця няма; прыходзіцца мірыцца з тым, што ёсць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пату́піцца, ‑ту́плюся, ‑ту́пішся, ‑ту́піцца; зак.
Патупіць (вочы, галаву); панурыцца. Якім патупіўся, трохі памаўчаў, глыбока зірнуў на мяне. Нікановіч. Патупілася [дзяўчына], перамінаецца з нагі на нагу і не ведае, што ёй рабіць. Ракітны.
патупі́цца, ‑ту́піцца; зак.
Зрабіцца тупым, ступіцца — пра ўсё, многае. Косы патупіліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўнамо́цтва, ‑а, н.
Права, дадзенае каму‑н. на што‑н. Дэпутацкія паўнамоцтвы. □ Ён ужо дакарае сябе, што пагарачыўся. Паўнамоцтваў крычаць .. [Веньяміну] ніхто не даваў. Навуменка. [Штрыпке:] — Я вам даю, у даным выпадку, поўную свабоду і паўнамоцтвы рабіць усё, каб наладзіць працу ў дэпо. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перфарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Спец.
1. Зрабіць (рабіць) шчыліну ў горнай народзе. // Аддзяліць (аддзяляць) перфаратарам (у 1 знач.) частку масіву горнай пароды. Перфараваць пласт калійнай солі.
2. Прабіць (прабіваць) скразныя адтуліны на чым‑н. паводле пэўнай сістэмы. Перфараваць кінастужку.
[Ад лац. perforare — свідраваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)