абсу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., што.

Тое, што і асунуць.

|| незак. абсо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упы́рхнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

Пырхаючы, уляцець.

Верабей упырхнуў у акно.

|| незак. упы́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ві́снуць, -ну, -неш, -не; віс, -сла і віснуў, -нула; -ні; незак.

1. Апускацца ўніз, прымаючы вісячае становішча, звісаць.

Валасы віснуць на лоб.

Туман вісне (перан.) над балотам.

2. перан., на кім, таксама віснуць на шыі ў каго. Ліпнуць да каго-н. (разм.).

Дзеці так і віснуць на ім.

|| зак. паві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні і заві́снуць, -ну, -неш, -не; -віс, -сла і -віснуў, -нула; -ні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

-тка — часціца ’ну, ану’: ну‑тка, нуце‑тка, купитка горѣлки (Нас.), ‑тко ’жа, ж’: хадзем‑тко на дзедзінец (Сержп. Казкі), пойды тко паслухай (пін., Жыв. сл.), ‑ткуну’: зірні‑тку ж ты (Полымя, 1998, 12, 22). Параўн. укр. ‑тка/‑тки (тутка, тутки), рус. ‑тко (тутко, пойдитко, натко), ‑тка (натка, нутка). Кантамінацыя ўзмацняльных часціц *‑to/*‑tá/*‑te (гл. ‑то, ‑це) і *‑ka, *‑ko, параўн. ту́така (гл. тут), та́мка, та́мака (гл. там), на аснове чаго ўзнікае здвоеная ўзмацняльная часціца ‑t‑k‑, гл. ESSJ SG, 1, 330–331; там жа адмаўляюцца іншыя інтэрпрэтацыі паходжання названага спалучэння (з ты і ‑ко, ‑ка або з то́кмо, токма, гл. Фасмер, 4, 64; ці дзеяслоўнай флексіі з ‑ка, гл. Германовіч, Междом., 76). Параўн. тыке, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́гнуць, -ну, -неш, -не; -ні; незак., чаго.

Адчуваць прагу (у 2 знач.), моцна жадаць.

П. сустрэчы з сябрамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

Заснуць ненадоўга лёгкім сном, задрамаць.

П. на хвіліну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыхварну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, і прыхварэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).

Захварэць няцяжка, ненадоўга.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здо́рава, прысл. (разм.).

1. Вельмі моцна.

Ну і з. ж бухаюць гарматы.

2. Вельмі добра, выдатна.

Зроблена з.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азірну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго-што.

Акінуць позіркам.

|| незак. азіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., што.

Ссунуць уніз, абваліць.

А. грунт.

|| незак. асо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)