гаспада́рнік, ‑а, м.
Той, хто кіруе гаспадарчай дзейнасцю ў якой‑н. галіне прамысловасць, сельскай гаспадаркі. Ціхан Піменавіч Бумажкоў стаў выдатным гаспадарнікам, вядомым кіраўніком прамысловых прадпрыемстваў. Чорны. // Той, хто загадвае гаспадаркай якой‑н. установы, прадпрыемства і інш. У лагеры засталіся адны гаспадарскі і хворыя ды яшчэ некалькі чалавек аховы. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзнача́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да адзначыцца.
2. чым. Мець якія‑н. адметныя, характэрныя рысы; вызначацца чым‑н. [Драўляны ложак] адзначаўся той асаблівасцю, што за кожным недалікатным дотыкам... распадаўся. Таўлай.
3. Назірацца, выяўляцца. Адзначаліся на.. [твары] сляды перажытых пакут і нават ухмылкі былі, хоць шчырыя, ды панурыя. Чорны.
4. Зал. да адзначаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абно́ва, ‑ы; Р мн. ‑ноў, ж.
Разм. Тое, што і абноўка. [Каця] была добрая швачка, і шыць абновы да яе неслі ледзь не з усяе вёскі. Сачанка. // перан. Нешта новае, толькі што пабудаванае. Ды не ўявіш сягоння цябе [Беларусь] без гранітных абноў і пявучых турбін, і вядомых у свеце машын. Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кадры́ля, ‑і, ж.
Танец з некалькіх фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца. Сыграць кадрылю. □ Хлопцы і дзяўчаты скакалі кадрылі, кружыліся ў лявонісе, у бясконцых крыжачках і польках. Лынькоў. Грукат, тупат колькі сілы Ды хлапечы дружны рогат — гэта пары йдуць кадрылю, Б’юць абцасамі падлогу. Броўка.
[Фр. quadrille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
калыма́га, ‑і, ДМ ‑мазе, ж.
Даўнейшая карэта з высока размешчаным кузавам. // Іран. Пра вялікія грузныя нязграбныя калёсы. Я і не звярнуў увагі, што мне насустрач грукоча ламавая калымага, ды гэтак грукоча, што аж зямлю, здаецца, скаланае. Сабаленка. На дарогу выпаўзла нязграбная калымага з двума вялікімі каламі. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лётаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Тое, што і лятаць. Над дарогай лёталі ластаўкі. Шамякін. Будзь пілотам, З самалётам, Як арол, у небе лётай. Колас. Сорак гадоў бабе, а лётае па выстаўках, прэм’ерах ды літаратурных вечарах, як інстытутка. Мехаў.
•••
Летам лётаць — тое, што і лётам ляцець (гл. ляцець).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намалі́цца, ‑малюся, ‑молішся, ‑моліцца; зак.
Разм.
1. Многа, доўга памаліцца. А дома маліцца богу не выпадала, — больш награшыш, чым намолішся. Колас.
2. перан. (з адмоўем і дзеясл. магчы). Прасякнуцца любоўю, павагай да каго‑н. — Ды што вы, Якуб Панасавіч, .. [Захар] жа заўсёды не можа памаліцца на вас! — ўзмахнула.. [Каця] рукамі. Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неўладкава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неўладкаванага; адсутнасць сістэмы ў чым‑н. Неўладкаванасць спраў. □ Хлопчык пасек лазы, навысякаў колля і змайстраваў гэтакі добры будан, і калі б не вайна, калі б не раненыя ды не гора і боль навокал, можна было б забыцца на неўладкаванасць ляснога быту. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пабра́ць, ‑бяру, ‑бярэш, ‑бярэ; ‑бяром, ‑бераце; зак., каго-што.
Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх. Пабраць усе рэчы. Пабраць усіх у палон. □ Людзі пабралі сваё дабро ды падаліся ў лес ад вайны хавацца. Якімовіч. [Люба:] Апусцела вёска. Усю моладзь пабралі. Каго на фронт, а каго ў турму. Козел.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пага́нства, ‑а, н.
Разм.
1. Нешта вельмі дрэннае. Не, браце, у гэтакім паганстве Я ўдзелу не прыму, вядома. Мардабой І сам не падтрымаю я ніколі, Ды і табе скандаліць не дазволю. Корбан.
2. Уст. Язычніцтва. [У вызначэнні вялікадня] з хрысціянствам сутыкнуліся рэшткі паганства, вера ў аднаўленне вясновай сілы бога-сонца. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)