це́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
Спец. Час палавой актыўнасці ў самкі млекакормячых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяпля́к, цепляка, м.
Часовае ацепленае памяшканне для правядзення будаўнічых работ у зімовы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак. (у спалучэнні са словамі, якія абазначаюць час).
Разм. Бавіць час так, каб ён праходзіў незаўважна. І жыў ён [Сымон] птушкай пералётнай. Хоць, праўда, ў вырай не лятаў, А больш на печы бестурботна Зімою ночы каратаў. Колас. Прыйшоў працаваць — няма чаго часу каратаць. З нар. // Перажываць час, падзеі і пад. Сумесна гады караталі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Няба́вам (niebawam) ’праз некаторы час’ (Пятк. 2). Да бавіць (гл.), утворана пры дапамозе суф. -ам, па паходжанні — канчатак творн. скл. м. р.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кле́я ’кусты, дзе знаходзяцца дробныя пушыстыя звяркі пры ачапленні ў час палявання’ (Нас., Яшк.). Няясна.
Клея́ ’ўклея’ (З нар. сл.). Гл. уклея.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераніры́ндаваць ’іграць на нервах’ (паст., Сл. ПЗБ), астрав. nipanipbiHÖaeaifb ’бавіць час пустымі размовамі’ (Сл. рэг. лекс.). Да пера- і пірындаваць, пірындзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераха́джвацца (піріхаджывыцца) ’не несціся пэўны час (пра курыцу)’ (Юрч.). Да пера- і хадзіць (гл.), г. зн. не сядаць у гняздо, каб несціся.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прададнём ’досвіткам’ (астрав., Сл. ПЗБ). Да приди (гл. прад) і дзень (гл.). Запазычанне або калька польск. przedednie ’канец ночы, час перад світаннем’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дахадзі́ць, ‑хаджу, ‑ходзіш, ‑ходзіць; заг. дахадзі; зак.
1. Прахадзіць да канца які‑н. час. Дахадзіць у школу да канца навучальнага года.
2. Прахадзіць у якім‑н. адзенні, абутку пэўны час да канца. Дахадзіць зіму ў старых ботах.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазабаўля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
Забаўляцца некаторы час. [Алаіза:] — Вы тут крышку пасядзіце, пазабаўляйцеся чым, а я на хвіліначку выскачу. Арабей. Праз момант.. [цётка Насця] ужо развязвала мяшэчак з насеннымі гарбузікамі: — Пазабаўляецеся, як будзе час... А цяпер будзем снедаць. Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)