тэхні́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Разм.

1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца. З вучнямі, якія дрэнна займаліся па мове,.. [настаўніца] заставалася пасля ўрокаў у якім-небудзь класе, выклікаючы нездавальненне тэхнічак, якія не маглі падмесці клас і пайсці хутчэй дадому. Ермаловіч.

2. Машына тэхнічнай дапамогі. Прыехала тэхнічка і паправіла электралінію.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гумігу́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гумігуту.

2. у знач. наз. гумігу́тавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, якія ўтрымліваюць гумігут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

башта́н, ‑а, м.

Абл. Тое, што і бахча. На баштан заедзеш — кавуны во якія ляжаць, як тое сонца, калі ўсходзіць. Шамякін.

[Ад перс. bōštan — сад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бімета́лы, ‑аў; адз. біметал, ‑у, м.

Пласцінкі, лісты, дрот і іншыя вырабы, якія складаюцца з двух слаёў розных металаў або сплаваў.

[Ад лац. bis — двойчы і metallum — метал.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гігіе́на, ‑ы, ж.

Навука аб захаванні здароўя і мерах папярэджання захворванняў, а таксама мерапрыемствы, якія садзейнічаюць гэтаму. Гігіена жылля. Гігіена працы.

[Ад грэч. hygieinós — здаровы; лекавы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гідра́нт, ‑а, М ‑нце, м.

Водаразборная палонка або кран, якія ўстанаўліваюцца на водаправоднай лініі для тушэння пажараў, палівання вуліц і пад.

[Ад грэч. hýdōr — вада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арго́, нескл., н.

Умоўныя выразы, словы, якія ўжываюцца ў якой‑н. адасобленай або прафесійнай групе, гуртку і пад.; жаргон. Жабрацкае арго.

[Фр. argot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астэро́іды, ‑аў; адз. астэроід, ‑а, М ‑дзе, м.

Малыя планеты, якія абарачаюцца вакол Сонца, галоўным чынам паміж арбітамі Марса і Юпітэра.

[Ад грэч. asteon — зорка і eidos — выгляд.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вінагра́д, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Пладовая павойная расліна сямейства вінаградавых.

2. зб. Буйныя сакавітыя ягады гэтай расліны, якія растуць гронкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

антымаста́цтва, ‑а, н.

Тэндэнцыі ў сучасным заходнім мастацтве, што выражаюцца ў імкненні ствараць творы, якія супярэчаць законам віду або жанру мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)