эвакуацы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эвакуацыі (у 1 знач.); прызначаны для эвакуацыі. Эвакуацыйны перыяд. Эвакуацыйны раён.
2. Звязаны з правядзеннем эвакуацыі. Эвакуацыйная камісія.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электразва́рачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да электразваркі, прызначаны для электразваркі. Электразварачны агрэгат.
2. у знач. наз. электразва́рачная, ‑ай, ж. Разм. Майстэрня, дзе робіцца электразварка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
злуча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для злучэння чаго‑н.; прызначаны для злучэння. Злучальная трубка.
2. Які служыць для злучэння частак складанага слова. Злучальныя галосныя. // Які служыць для злучэння аднародных членаў сказа або частак складаназлучанага сказа. Злучальныя злучнікі. // Які паказвае на злучэнне (у 5 знач.). Злучальная сувязь.
•••
Злучальная тканка гл. тканка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Во́рах ’куча зерня або гною’ (Выг. дыс.); ’куча прысыпанай зямлёй бульбы’ (Ліс.); ’шум, шорах’ (Нас.); ’страх, дрыжыкі’ (Касп.), во́рашна ’страшна’ (Касп.), во́рахам (расці) ’кучай’ (З нар. сл.); ’куча’ (Шатал.). Рус. во́рох ’куча, груда’, укр. во́рох ’тс’, рус. ц.-слав. врахъ ’ворах’, балг. врах ’ток; снапы, якія прызначаны для абмалоту’, польск. zawroch ’мяцеліца, віхар’. З другой ступенню вакалізму: рус.-ц.-слав. вьрху, врѣшти ’малаціць’, балг. връха ’малачу’, славен. vršíti ’вытаптаць снапы скацінай’. Роднаснымі з’яўляюцца лат. vârsms ’хлеб, які прызначаны для абмалоту’; ’ворах правяленага зерня’, лац. verrō, ‑ere ’валаку, мяту’ (з *versō), грэч. ἔρρω ’з цяжкасцю хаджу, цягнуся’, ст.-в.-ням. wërran ’путаць’ (Вальдэ₂, 283; Траўтман, 362; Эндзелін, IF, 33, 126; Выгонная, Лекс. Палесся, 86). Магчыма, vьršiti звязана з і.-е. назвай вала (ст.-інд. vr̥ṣaḥ і інш.). Параўн. вол (Мартынаў, вусн. паведамл).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
тава́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тавару (у 1, 2 знач.). Таварны склад. Таварныя запасы. // Прызначаны для перавозкі тавараў. Таварны вагон. Таварная станцыя. □ Паўз акно з лязгам і скрогатам марудна поўз таварны састаў. Мележ. На станцыю Полацк кожны дзень прыбывалі таварныя саставы з кароткім адрасам: «Нафтабуд». Грахоўскі.
2. Які з’яўляецца таварам (у 1, 2 знач.), прызначаны для гандлю. Таварнае збожжа. Таварны лес.
•••
Таварная вытворчасць — форма грамадскай вытворчасці, пры якой прадукты вырабляюцца для абмену.
Таварны фетышызм гл. фетышызм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарба́рны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з апрацоўкай і вырабам шкур, прызначаны для вырабу шкур. Гарбарны завод. Гарбарная прамысловасць. // Зроблены са шкуры; які з’яўляецца прадуктам гарбарнай вытворчасці. Гарбарныя вырабы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выліча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да вылічэння (у 1 знач.). Вылічальныя аперацыі.
2. Прызначаны для вылічэнняў. Электронна-вылічальная машына. // Звязаны з арганізацыяй вылічэнняў. Вылічальны цэнтр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
купо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да купона (у 1 знач.). Купонны даход.
2. Які складаецца з купонаў (у 2 знач.), прызначаны для купонаў. Купонны шоўк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каменярэ́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для вырэзвання будаўнічых блокаў з прыроднага каменю. Каменярэзная машына.
2. Звязаны з апрацоўкай каляровых і каштоўных камянёў рэзаннем. Каменярэзная фабрыка. Каменярэзная справа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ме́сячнік 1, ‑а, м.
Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога‑н. грамадскага мерапрыемства. Месячны дзіцячай кнігі.
ме́сячнік 2, ‑а, м.
Гіст. Прыгонны селянін, які атрымліваў месячыну.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)