Ле́йба ’неахайная, гультаяватая асоба’ (брэсц., Нар. лекс.), клец. ’смаркаты, неахайны чалавек’ (там жа). Разам з польск. лэнчыцк. lejba ’вялікае, нязграбнае адзенне, халат’ запазычана з ням. дыял. leib ’блуза, кофтачка’ (Слаўскі, 4, 121), магчыма, праз ідыш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзеньдо́бры ’дабрыдзень’ (Нас., Касп.). Паводле Кюнэ (Poln., 52), запазычана з польск. мовы. Параўн. польск. dzień dobry ’тс’. Як мяркуе Кюнэ (там жа), аб запазычанні сведчыць парадак слоў, які дакладна адпавядае польскаму ў гэтай форме звяртання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Белаглова ’жанчына наогул’ (Нас.). Запазычанне з польск. białogłowa ’тс’ (да польск. слова гл. Зяленін, Табу, 1, 131; Фасмер, 1, 148). Параўн. яшчэ рус. белоголо́вка ’баба, жанчына’. Гэтыя словы, магчыма, табуістычныя ўтварэнні (Зяленін, Фасмер, там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Назява́ць экспр. ’накрычаць’ (паст., Сл. ПЗБ). Да зяваць ’моцна крычаць, гарланіць’ (Нас.), параўн. зяваць ’пазяхаць’ (там жа), гл. Звяртае на сябе увагу аднолькавае развіццё значэння ад ’пазяхаць’ да ’крычаць’ у беларускага і славенскага дзеяслова zęvati.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дыску́сія ’дыскусія’ (БРС). Рус. диску́ссия, укр. диску́сія. Лічыцца запазычаннем з франц. discussion ’абмеркаванне, дыскусія’ (< лац.). Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 131. Але бел. дыскуці́раваць узята прама з рус. дискути́ровать (< ням. diskutieren < лац.); Шанскі, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Каке́ша ’поўны, тоўсты’ (міёр., З нар. сл.). Тут або мясцовая пераробка з адмоўнай кантамінацыяй (у выніку гульні слоў або ў працэсе дражнення) вядомага на той жа тэрыторыі капеша ’поўны, тоўсты’ (< капацца ’марудна рабіць што-н.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туль-туль ‘зараз жа’: туль‑туль і ў сталоўку (Вушац. сл.). Відаць, ад туляцца, гл. туляць. Менш верагодна з ‑туль, гл. адтуль, параўн. укр. тіль‑тіль ‘чуць-чуць’, што да *toli (ESSJ SG 2, 673).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́жыць 1 экспр. ‘прымушаць рабіць’ (шальч., Сл. ПЗБ). Магчыма, балтызм, параўн. літ. tū́žti ‘лютаваць, даводзіць да шаленства’, як і аманімічнае ты́жыць ‘хлусіць, гаварыць абы-што’ (там жа), параўн. літ. taũzyti ‘балбатаць, несці лухту’, што няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
миг м. міг, род. мі́гу м.; (мгновение) вокамгне́нне, -ння ср., імгне́нне, -ння ср.; (момент) мо́мант, -ту ж.;
в оди́н миг у адзі́н міг, мі́гам, у адно́ імгне́нне, у адзі́н мо́мант;
в тот же миг у той жа мо́мант;
ни на миг ні на імгне́нне, ні на хвілі́ну, ні на мо́мант.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Вадано́с 1 ’вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, 809); вадано́сы ’каромысел’ (ДАБМ, 821). Да вада і насіць.
Вадано́с 2 ’труцень’ (З нар. сл.). Назва звязана з народным уяўленнем аб трутнях: «трутні ваду носяць» (там жа, 206).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)