нассо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Ссунуць адкуль‑н. або куды‑н. пэўную колькасць чаго‑н. Была відаць здалёку белая бяросга — цэлыя кучы, усё роўна як хто нассоўваў яе ды не даў рады забраць ці спаліць. Пташнікаў.
2. Рухаючы, наблізіць адно да другога. Нассоўваць сталоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і ‑сучу, ‑сучаш, ‑сучаць; заг. насучы; зак., чаго.
Зрабіць, вырабіць у якой‑н. колькасці суканнем. Насукаць нітак. □ Я плакаў, што не магу напісаць так, як.. [маці] хочацца. Ды і наогул лягчэй было мне насукаць дратвы на сто пар ботаў, чым напісаць адзін ліст. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўзбо́ч, прысл. і прыназ.
Разм.
1. прысл. На нейкай адлегласці, асобна ад чаго‑н. Трашчыць касцёр, і бульба варыцца, Табун стрыножаны — наўзбоч. Сербантовіч.
2. прыназ. з Р. Збоку ад чаго‑н. Наўзбоч гаю дзве бярозы ды з дубочкам маладым абняліся так прыгожа на ўзгорачку крутым. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
начава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак.
Спаць дзе‑н. усю ноч. Дома [хлопцы] выпілі па кубку малака з хлебам ды падаліся на вышкі. Цяпер яны начавалі на вышках, над хатай. Якімовіч. Сёння.. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі. Гамолка.
•••
Дняваць і начаваць гл. дняваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непералі́ўкі, ‑лівак; адз. няма.
Разм. Тое, што і непярэліўкі. — З каменданта яго [пана Вячорыка] прагналі, але ён не разгубіўся. Як адчуў, што непераліўкі, хутчэй узяў ды і ажаніўся. Машара. Цыган, бачачы, што тут непераліўкі, завярнуўся і, засунуўшы рукі ў кішэні штаноў, пайшоў ад жанчын да цёшчынай хаты. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несумле́нны, ‑ая, ‑ае.
Які страціў сумленнасць, які ідзе на непрыстойныя ўчынкі. Знаходзіліся такія куточкі, хоць і мала іх было, дзе несумленны чалавек, вядома, з хітрасцю ды асцярожнасцю, мог свае рукі пагрэць. Васілевіч. // Які выяўляе адсутнасць сумленнасці. Працоўны чалавек ніколі не спакушаўся багаццем, нажытым несумленным шляхам. Шкраба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацмо́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Час ад часу, злёгку цмокаць. Коням было цяжка, гаспадары плечукамі пхалі ў вазы, пацмоквалі, пагуквалі. Чорны. Каб паддаць нам ахвоты, .. [бабка] і сама, хоць і не кашляе, выпівае карэц-другі гаркаватага варыва, ды яшчэ і пацмоквае, быццам гэта ёй мёд. Сяркоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плач, ‑у, м.
Дзеянне паводле дзеясл. плакаць (у 1 знач.), а таксама гукі, якія суправаджаюць гэтае дзеянне. У канцы вёскі чуўся плач, жаночыя крыкі, ды высока пад старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму. Лынькоў.
•••
Плач раслін — выдзяленне соку з пня, галіны, сцябла расліны пры іх пашкоджанні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́куль, прысл. і злучнік.
Разм. Тое, што і пакуль. А покуль тут свая ахова, — За зброю — вілы ды тапор. Астрэйка. Дымную печку палілі ўночы, аж покуль яна не чырванела ад жару. Асіпенка. Не застаўся родны дом Без гаспадара, Покуль конь і я з канём — Жыхары двара. Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крутня́, ‑і, ж.
Разм.
1. Дзеянне паводле дзеясл. круціць (у 2, 6 знач.).
2. Дзеянне паводле дзеясл. круціцца (у 2, 4, 5 і 7 знач.).
3. Падман, махлярства. Адбыў кару, вярнуўся ў сяло — ну, думалі, зразумеў ён, што крутнёй ды зладзействам на свеце не пражывеш. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)