туры́ць, туру́, ту́рыш, ту́рыць; незак., каго (што) (разм.).

Выганяць, праганяць адкуль-н.

|| зак. вы́турыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і пратуры́ць, -туру́, -ту́рыш, -ту́рыць; -ту́раны.

|| аднакр. турну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чара́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. Моцна стукнуць па чым-н.

Ч. па патыліцы.

2. Стрэліць кароткай чаргой з аўтаматычнай зброі.

Ч. з аўтамата.

3. Разануць чым-н. вострым.

Ч. нажом.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шпо́каць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Падаючы, стукаючыся аб што-н., утвараць кароткі глухі гук.

Жалуды шпокалі з дуба на дол.

|| аднакр. шпо́кнуць, -не; -ні.

|| наз. шпо́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчо́ўкаць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым і без дап.

Утвараць рэзкія, адрывістыя гукі.

Шчоўкае замок у дзвярах.

У лазняку шчоўкаў салавей.

Ш. абцасамі.

|| аднакр. шчо́ўкнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. шчо́ўканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паблі́зу, прысл. і прыназ.

1. прысл. Блізка, непадалёку. Сам засценак стаяў сярод чыстага поля. Ні лугавінкі, ні гайка, ні ручайка паблізу. Чарнышэвіч. Недзе паблізу ў няскошанай дзялянцы рыпнуў драч. Хомчанка.

2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «паблізу» выражае прасторавыя адносіны: указвае на размяшчэнне блізка, на невялікай адлегласці ад чаго‑н. Сенажацяў паблізу засценкаў не было. Чарнышэвіч. Сушкевіч ажывіўся, зацікаўлены тым, што скажа Андрэй. Ён устаў з травы і сеў паблізу Салаўёва. Дуброўскі. Некалькі выхадных дзён Андрэй аб’язджаў машыну .. паблізу горада. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зняве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Страціць веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н.; расчаравацца. [Ладуцька] разумеў, што ішлі гэтыя абразы не ад асабістай непрыязні да яго, а таму, што людзі зняверыліся, баяліся за лёс калгаса. Краўчанка. Ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся, Людскую ласку дбайна берагу. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вярэ́дзіць, вярэджу, вярэдзіш, вярэдзіць; незак., што.

Разм.

1. Шкодзіць што‑н. сабе, натруджваючы, надрываючыся. Вярэдзіць рукі, спіну. // Раздражняць што‑н. балючае. Туравец сеў на траву і, стараючыся не вярэдзіць раненую руку, зняў боты. Мележ.

2. перан. Трывожыць, непакоіць. Ні то радасць сустрэчы, ні то смутак успамінаў — аж распіралі, вярэдзілі сэрца. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́м, ‑а, м.

Плыт або пласкадоннае судна для перавозкі людзей або грузаў цераз рэчку, возера, праліў. — На беразе нідзе ні чоўніка, ні парома, а тут трэба хутчэй перапраўляцца, пакуль не заўважылі. Краўчанка. Як толькі прайшоў крыгаход, на рацэ затарахцеў буксірны катэр і пацягнуў з аднаго на другі бераг вялізны паром. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рама́нтык, ‑а, м.

1. Прыхільнік і паслядоўнік рамантызму (у 1 і 2 знач.).

2. Той, хто схільны да летуценнасці, да ідэалізацыі рэчаіснасці. Клебер не быў ні лірык, ні рамантык. Далягляд, над якім паднялося сонца, нічога не гаварыў яго сэрцу. Чорны. Абое [Алік з жонкай] былі рамантыкі, абое праз ружовыя акуляры глядзелі на будучыню. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэ́бус, ‑а, м.

Загадка, у якой слова або фраза, якія трэба разгадаць, падаюцца ў выглядзе камбінацыі малюнкаў, знакаў і літар. Рашаць рэбусы. // перан. Пра што‑н. загадкавае, незразумелае. Напіша [бабуля], як проса насыпле: ні коскі, ні кропкі, ды яшчэ такім рэбусам, што каб разабрацца ў ім, трэба добра ўсё ведаць наперад. Ракітны.

[Ад лац. rebus — пры дапамозе рэчаў, прадметаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)