занараві́цца сов. заупря́миться, заарта́читься;

і́ўся конь і не ідзе́ це́раз рэ́чку — заупря́милась (заарта́чилась) ло́шадь и не идёт че́рез ре́чку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

самацёкам нареч., прям., перен. самотёком;

вада́ ідзе́ с. — вода́ идёт самотёком;

рабо́та не по́йдзе с. — рабо́та не пойдёт самотёком

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Несудо́бны ’нязручны’ (Куч.), хутчэй ’несвоечасовы, непажаданы’, параўн.: От уплюнуўса дождзь несудобны, ідзе да ідзе (там жа), ’надта вялікі, страшны’: Вецер несудобны дуне, круціць, бурыць! (ТС), параўн. рус. несудобный ’нязручны’, Відаць, да даба ’час; пара’; іншая думка адносна рус. судобить, судобь (ад судьба), гл. Трубачоў у Фасмера, 3, 796. Не выключаецца таксама ўплыў з боку несудо́мны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гужо́ўка, ‑і, ДМ ‑жоўцы, ж.

Хрыбтовая, самая трывалая частка сырамяці, якая ідзе на вупражныя гужы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адзі́мак, ‑мку, м.

Веснавы замаразак. А ўжо нават сам дрыготкі адзімак Вяшчуе звонка: — Ідзе вясна! Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́брыдзь, ‑і, зб., ж.

Абл. пагард. Зброд. Вой ідзе! Не ўгаворамі Ачышчаецца ад набрыдзі планета. Зуёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нясы́ты, ‑ая, ‑ае.

Які набраў мала сала, тлушчу (пра жывёлу, якая ідзе на забой). Нясытае парася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пато́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які ідзе бесперапынным патокам; бесперапынны. Латочны выпуск прадукцыі. Паточны метад апрацоўкі драўніны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгрэсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ідзе назад у сваім развіцці, вядзе да рэгрэсу. Рэгрэсіўныя змены. Рэгрэсіўны працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самазаспако́енасць, ‑і, ж.

Бесклапотныя адносіны да справы, заснаваныя толькі на адной упэўненасці, што яна ідзе добра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)